Да 103-й гадавіны БНР — унікальныя гістарычныя лоты

На дабрачынны аўкцыён да 103-й гадавіны ўтварэння БНР выстаўленыя ўнікальныя лоты.


Першы лот
Маркі паваеннай Рады БНР. Эскізы да іх у 1950-х гг. зрабіў Уладзімір Шыманец, тагачасны міністр фінансаў БНР і бацька  Івонкі Сурвілы, якая сёння ўзначальвае найстарэйшую існую беларускую дзяржаўную структуру — Раду БНР.

Другі лот
Гравюра «Руіны замка ў Вільні» аўтарства самой спадарыні Івонкі Сурвілы, якую яна асабіста ахвяравала для гэтага аўкцыёну. Зробленая ў тэхніцы шаўкаграфіі паводле малюнкаў аўтаркі тушам ў 1966 г. у Мадрыдзе.

Трэці лот
Унікальная кніга ў двух тамах «Архівы БНР» 1998 года выдання, якую не знайсці ў аніводнай кнігарні і якая змяшчае дакументы, па якіх можна прасачыць гісторыю стварэння незалежнай беларускай дзяржаўнасці.

Аўкцыён адбываецца дзякуючы Беларускай фундацыі Пятра Крачэўскага (Нью-Ёрк) пры падтрымцы Belarusian Institute of America.

Усе тры лоты дасяжныя па спасылцы - https://bit.ly/3tO01JD

Сродкі, атрыманыя ад аўкцыёну, будуць пералічаныя ў Беларускі фонд культурнай салідарнасці на падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: