Да 80-годдзя з дня нараджэння Чэслава Немэна

На польскім стэндзе на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе прэзентавалі кнігу-альбом, які прысвечаны выбітнаму музыку беларускага паходжання.

Аўтарка Вера Савіна распавяла “Радыё Рацыя”:

– Ну, вось нарэшце выйшла наша кніга, прысвечаная жыццю, творчасці і малой радзіме нашага славутага земляка Чэслава Немэна (Чэслава Юліюша Выджыцкага). Нават тое, што ў час замежных гастроляў ён абраў псеўданім Немэн, у гонар ракі свайго дзяцінства, таксама вельмі кранальна, бо ён заўсёды вяртаўся на Радзіму, нават, калі ўжо стаў вялікай зоркай еўрапейскай, сусветнай музыкі.

 На радзіме Чэслава Немэна, у хаце ягоных бацькоў, якой больш за 100 гадоў, сёння дзейнічае музей. Гэта адзіная культурніцкая ўстанова раёна, якая акупляе сябе за кошт турыстаў, наведвальнікаў.

Чытайце таксама:

«Genius Loci»: Чэслаў Немэн — геній са Старых Васілішак




www.racyja.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!