Дабрачынны баль у сядзібе Агінскага — 17 студзеня

Баль пройдзе 17 студзеня а шостай гадзіне вечара ў Залессі.



Фота upinfo.ru.


Падчас балю вы навучыцеся танцаваць, як у эпоху Міхала Клеафаса Агінскага, бальнаму цырыманіялу, этыкету, правільна трымаць веер, салонным гульням. Вас чакаюць музычныя сюрпрызы і дабрачынны аўкцыён.

Для жанчын – вячэрняя сукенка, для мужчын – фрак

 

На баль можна трапіць, калі прытрымлівацца дрэс-кода. Для дам – гэта вячэрняя сукенка, абавязкова доўгая, альбо сукенка XIX стагоддзя. Для мужчын – фрак, смокінг або касцюм: белая сарочка, гальштук-бабачка або шыйная хусцінка.

За сродкі, атрыманыя ад білетаў і аўкцыёна, набудуць экспанаты для музея-сядзібы Міхала Клеафаса Агінскага, пойдуць на іншыя дабрачынныя мэты.

Цана білета – 300 тысяч рублёў.

Набыць білеты можна па адрасе: Смаргонь, вуліца Кутузава, 23 або ў музеі-сядзібе Міхала Клеафаса Агінскага ў Залессі.

www.rh.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: