#дакладнасць у Гістарычным музеі

За апошнія дзесяцігоддзі пра падзеі ваенных гадоў было напісана мноства мемуараў і кніг, зняты тысячакіламетровыя кінастужкі. Але аб укладзе ваенных геадэзістаў, тапографаў і картографаў у перамогу над фашызмам, як і раней, вядома не так шмат. 

З 27 красавіка па 4 ліпеня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, вул. Карла Маркса, 12) будзе працаваць унікальны выставачны праект «#дакладнасць. Свет ваенных тапографаў», арганізаваны сумесна з Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Рэспублікі Беларусь і навігацыйна-тапаграфічным упраўленнем Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.


Адкрыццё напярэдадні 75-годдзя Вялікай Перамогі выстаўкі «#дакладнасць. Свет ваенных тапографаў» – гэта даніна памяці і магчымасць данесці да шырокай грамадскасці значэнне гераічнага ўкладу ваенных тапографаў, картографаў і геадэзістаў у агульную Вялікую Перамогу, бо на фронце карта была роўнай баявой зброі.

Тапаграфічныя карты, будучы ў тыя часы асноўнай крыніцай інфармацыі аб мясцовасці і адным з важнейшых дакументаў у справе ўпраўлення войскамі, дапамагалі ім у гады Вялікай Айчыннай вайны правільна арыентавацца на сушы, у моры і паветранай прасторы, паспяхова фарсіраваць водныя і іншыя перашкоды, без промаху браць на прыцэл варожыя аб’екты. Знаходзячыся на лініі фронту, ваенныя тапографы і геадэзісты мужна вырашалі задачы своечасовага тапагеадэзічнага забеспячэння будучых баявых аперацый: па матэрыялах аэрафотаздымкаў нанасілі на карты ваенныя аб’екты праціўніка, рабілі фотадакументы, спецыяльныя карты, планы і другія графічныя матэрыялы. Ваенныя тапографы і геадэзісты выходзілі на палі бітваў да таго, як яны станавіліся баявымі, і часта першымі прымалі на сябе варожы ўдар.

За апошнія дзесяцігоддзі пра падзеі ваенных гадоў было напісана мноства мемуараў і кніг, зняты тысячакіламетровыя кінастужкі. Але аб укладзе ваенных геадэзістаў, тапографаў і картографаў у перамогу над фашызмам, як і раней, вядома не так шмат. Экспазіцыю «#дакладнасць. Свет ваенных тапографаў» складаюць больш за 150 прадметаў. Наведвальнікі музея змогуць азнаёміцца з рэдкімі картаграфічнымі матэрыяламі, убачыць геадэзічныя прыборы часу Вялікай Айчыннай вайны.

На выстаўке будуць прадстаўлены мемарыяльныя рэчы генерала арміі А. І. Антонава з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь; раней не апублікаваныя матэрыялы з архіва навігацыйна-тапаграфічнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь; карты з фондаў Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, сярод якіх карта Клецкага і Нясвіжскага раёнаў, скапіраваная ў 1941 годзе падпольшчыкам Іванам Новікам (расстраляны ў студзені 1942 г.); матэрыялы з Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, адкрыўшыя новыя цікавыя старонкі ў летапісе жыцця Беларускага штаба партызанскага руху; картаграфічныя матэрыялы Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных Рэспублікі Беларусь; прадметы з прыватных калекцый.

Акрамя таго, сумесна з тэлекампаніяй «ФілТБ» рыхтуецца віртуальны 3D-тур па выстаўке. Такім чынам да канца года дзякуючы навейшым камп’ютарным тэхналогіям наведаць выстаўку будзе мець магчымасць кожны жадаючы з любой часткі свету.

Партнёры выстаўкі: Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, РУП «Белгеадэзія», РУП «Белкартаграфія», ДУП «Нацыянальнае кадастравае агенцтва», ДП «БелПСГАГП».

Тэлефоны для даведак: (17) 226-09-22, (17) 226-05-32

Паводле прэс-рэлізу 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: