Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

DaKooka атыграла ў Мінску (фота)

Маладая ўкраінская вакалістка, піяністка і аўтарка песень Кацярына Яроменка ў межах туру па Беларусі 15 верасня завітала з канцэртам ў мінскі клуб «Бруге».


Падтрымаў DaKooka і разагрэў слухачоў беларускі гурт K3TYVANA. Яго музыка прадстаўляе сабой незвычайны мікс з розных жанраў: 2-step, deep, electro-pop, house, funk і jazz. Гурт складаецца з вакалісткі Кэціваны Асраташвілі, кампазітара і дыджэя Sasha Plus і клавішніка Васіля Мельнічка. Дзяўчына спявае на англійскай, рускай і беларускай мовах.

K3TYVANA


DaKooka ўжо двойчы была ў Беларусі: на Mirum Music fest ў 2015, а ў мінулым годзе дзяўчына адыграла сумесны канцэрт з беларускім тэхна-блюз гуртом Intelligency. Музыка Кацярыны таксама прадстаўляе сумесь некалькіх розных накірункаў, а выкананне і вакал вельмі нагадваюць літоўку Аліну Арлову і амерыканку Рэгіну Спектар. Асноўныя тэксты дзяўчына спявае на рускай і англійскай, але ёсць некалькі песень на украінскай і польскай мовах.


DaKooka 


Каментаваць