Далучайся да «Рок-калядаў»!

4 студзеня ў клубе ILI адбудуцца «Рок-каляды» — канцэрт з удзелам гуртоў Loudscage, «Дрымон», «Час Лайна» і «Лепшы квас».


Loudscage — беларускі гурт, які грае ў стылях nu-metаl, alternative і мае моцны female vocal. Музыкі маюць ЕР пад назвай «Neverland».

DRЫMON — гурт грае мясісты олдскульны рок, музыкі ў жарт называюць сябе «олдбойзбэндэм: менскія пажылыя хлопчыкі, якiя спяваюць пра сонейка, вецер і дзяўчынак». Маюць студыйны альбом пад назвай «Апошні».

«Час Лайна» – малады гурт з Мінску, які пачаў канцэртную дзейнасць у 2014 годзе. Сваёй творчасцю музыкі іранічна акцэнтуюць увагу на праблемах беларускага грамадства. За час існавання гурт Čas Łajna стаў пераможцам конкурсу кавераў на песню «Радыё Свабода», быў неаднаразовым удзельнікам конкурсу «Заспявай BY», фіналістам Revolution Belarus 2015. На дадзены момант гурт выпусціў дэбютны ЕР, сінгл і два кліпа. Сёння Čas Łajna – гэта вострасацыяльныя тэксты пад запальны ска-панк, гэта трубы і сучасны рытм.

«Лепшы квас» — гурт заснаваны летам 2015 года і з таго часу паспяхова дае канцэрты як у Беларусі, так і за яе межамі. Музыкі граюць у стылі поп-рок, поп-панк, мова тэкстаў — беларуская.

Давайце сустрэнемся на пачатку года, паспяваем і патанчым!

Месца: клуб ILI (пр. Незалежнасці, 131/1).
Пачатак а 19-й. Інфалінія: +37525 9969376.

УВАХОД ВОЛЬНЫ! Але трэба запісацца: https://vk.com/topic-158726274_36125529 ці па тэлефоне:+37544 7994047.


Арт Сядзіба



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!