Дазвол на помнік Астрожскаму павінен даць Лукашэнка

Жыхары Дзятлава ўсё робяць дзеля таго, каб у горадзе ў 2020 годзе быў пастаўлены помнік яго заснавальніку —  аднаму з самых славутых герояў беларускай гісторыі, вялікаму абаронцу нашай Айчыны Канстанціну Астрожскаму (1460-1530).
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ужо дало дазвол на ўстаноўку помніка. Цяпер, па словах дзятлаўскіх грамадскіх актывістаў, дазвол на помнік заснавальніку Дзятлава павінна даць адміністрацыя прэзідэнта.

На пытанне, хто будзе фінансаваць помнік, грамадскі актывіст з Дзятлава Валерый Петрыкевіч сказаў, што сродкі на праект помніка, выраб яго і ўстаноўку будуць збіраць самі дзятлаўчане. Дзеля гэтага будуць у райцэнтры арганізаваны суботнікі, плануецца фінансавая дапамога землякоў-дзятлаўчан, якія жывуць у іншых рэгіёнах Беларусі, спадзяванні на прыватных фундатараў і беларускую праваслаўную царкву.

Адкрыццё помніка будзе прымеркавана да 560-годдзя Канстанціна Астрожскага.

Паводле Радыё Рацыя

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: