Дэсант авангардыстаў у Віцебску 

У віцебскім лофце «Dietrich» 10 снежня адбыўся канцэрт імправізацыйных авангардыстаў з Мінску.

У  імпрэзе ўзялі ўдзел «Віктар Сямашка ды Кумпанія» разам з Дзянісам Кудраўцавым, Максім Іўкін ды патрыях імправізацыйнай сцэны «Князь Мышкін».

Наконт фармату мерапрыемства Лявон Нарушэвіч («Князь Мышкін») адзначыў, што калі гара не ідзе да таго, каго трэба, дык музыкі самі вырашылі нешта рабіць з прасоўваннем сваіх ідэй і падыходаў. І цяпер час ад часу ладзяць такія дэсанты па Беларусі. «Імправізатары, адным словам. Наляцелі, адгрымелі ды ўцякаць пакуль патрулі не замялі».


Фота прадастаўлена Лявонам Нарушэвічам

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!