Добрыя жарты запрашаюць

18 снежня адбудзецца прэзентацыя мастацкага календара з народнымі прыказкамі «Добрыя жарты», які выпушчаны ў рамках аднайменнага сацыяльнага праекта Беларускай асацыяцыяй сацыяльных работнікаў.



У яго распрацоўцы бралі ўдзел наведвальнікі Мінскага клубнага дома “Адкрытая душа” — цэнтра рэабілітацыі для людзей з псіхічнымі захворваннямі.

Прэзентацыя пройдзе з удзелам аднаго з самых вядомых даследчыкаў беларускага фальклору — лідара этна-трыа “Троіца” Івана Кірчука, які ў падтрымку праекта прадставіць гасцям імпрэзы свой монаспектакль па народных песнях “Дарожка мая”.

Мэта праекта “Добрыя жарты” — дапамога Мінскаму клубнаму дому «Адкрытая душа», інфармаванне пра яго дзейнасць, а таксама падтрымка беларускай мовы і нацыянальнай спадчыны.

На сустрэчы з аўтарамі, арганізатарамі і спадаром Кірчуком а 17-й гадзіне ў Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3) можна больш даведацца пра сам праект, а таксама атрымаць аўтэнтычны каляндар у падарунак.

Паказ спектаклю распачнецца а 18-й гадзіне.

Паводле прэс-рэлізу


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: