Дом для сябе ў беларускім стылі: ФОТА конкурсных праектаў

Фестываль-конкурс Belarus Design Award — штогадовы міжнародны праект, у рамках якога праводзіцца творчы конкурс на найлепшы праект інтэр'ера.
 



У праекце прымаюць удзел архітэктары, дызайнеры, дэкаратары, студэнты і выкладчыкі, дызайн-студыі і майстэрні. Арганізатар мерапрыемства — кампанія Alvasgroup.

У гэтым годзе тэма — дом для сябе ў беларускім стылі. Разнастайнасць прыёмаў радуе: хто выкарыстаў арнамент у выглядзе дэкору, хто пайшоў больш складаным шляхам пераймання беларускіх традыцый. Больш за 100 праектаў ілюструюць уяўленні беларускіх творцаў аб сучасным беларускім інтэр’еры.

Шляхам анлайн-галасавання вызначаецца пераможца ў намінацыі «Прыз глядацкіх сімпатый» і фармуецца шорт-ліст прэтэндэнтаў на перамогу ў галоўных намінацыях. Анлайн-галасаванне пройдзе з 16 кастрычніка па 2 лістапада 2015. Падтрымаць аўтараў можа кожны з вас.

Больш праектаў тут >>>

 

Аляксандра Баярына, nn.by

Ілюстрацыі з сайта design-award.by

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: