Другую частку беларускага комікса разабралі за два тыдні – цяпер ён выходзіць анлайн

Больш за тысячу дзяцей з Мінска і Віцебска атрымалі ў падарунак комікс «Не для чужых вачэй». Другую частку комікса пра дзіцячы зрок раздалі за два тыдні!

Для ўсіх, хто не паспеў узяць папяровы асобнік, выйшла анлайн-версія працягу гісторыі пра прыгоды дзяўчынкі Алесі і яе сяброў. Гэта стала магчыма дзякуючы сацыяльнаму праекту «Я бачу!» пры падтрымцы Беларускага дзіцячага фонду і кампаніі А1.

На сайце комікса даступна і першая частка пад назвай «Погляд у мінулае», у якой чытачы знаёмяцца з галоўнай гераіняй Алесяй і сочаць за тым, як яна знаходзіць стары дзённік свайго дзядулі і незвычайныя акуляры. У другім эпізодзе «Не для чужых вачэй» разам з аднакласнікамі Ільёй і Багданам дзяўчынка адпраўляецца на школьную экскурсію ў парк старажытных валуноў – сябры апынаюцца ў касмічным караблі.


Як і ў папяровай версіі, у электронным коміксе прыгоды герояў дапоўненыя спецыяльнымі рэбусамі і практыкаваннямі для адпачынку вачэй. Бліжэй пазнаёміцца з усімі персанажамі гэтай гісторыі ў анлайн-фармаце таксама можна ў Viber і Telegram – для месэнджэраў выпушчана адмысловая серыя сцікераў.

Фінальны выпуск комікса «Я бачу!» выйдзе ўжо на пачатку 2020 года. Арганізатары праекта паклапоцяцца аб тым, каб яго таксама змаглі прачытаць усе ахвотныя. Спачатку традыцыйна ў друкаванай версіі, якая будзе распаўсюджвацца ў сетцы кнігарняў кампаніі OZ у Мінску і Віцебску.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: