Drwiwy: Табе можа не спадабаецца, але ты паслухай!

На паўночна-амерыканскім лэйбле Disques De Lapin (ЗША, Вермонт) выйшаў другі альбом гурта Drwiwy «Cyrk Biezzahanny» («Цырк Беззаганны»).

Гомельска-мінскі эксперыментальны нео-фолк-фрык-псіхо-поп гурт Drwiwy — праект Арцёма Вілейта і Сяргея Цуранкова. Альбом «Cyrk Biezzahanny» ўвасоблены ў CD і касетах, а таксама ў лічбавай версіі. У Беларусі асобнікі альбома ў абодвух фарматах з'явяцца ў лістападзе-снежні 2016 года ў абмежаванай колькасці. Але паслухаць усе 12 трэкаў новага альбому можна ўжо зараз тут.

Дарэчы, паслухаць Drwiwy жыўцом можна будзе 20 лістапада ў мінскім клубе ILI (пр. Незалежнасці, 131, к. 1). Пачатак а 19 гадзіне.
 
Drwiwy ў сацыяльных сетках: vk.com/drwiwy, facebook.com/drwiwy, instagram.com/drwiwy.






Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: