
«Паважаныя наведвальнікі, мы вельмі ўдзячны вам за тое, што кожны год вы прыходзіце да нас у Ноч музеяў, але ў суботу вечарам 16 мая заставайцеся там, дзе вам бяспечна і зручна, — заклікаюць супрацоўнікі Літаратурнага музея Петруся Броўкі. — Нашы прывычныя спадарожнікі — кампутары і смартфоны — якія ўсё ведаюць пра нас, але разумеюць толькі нулі і адзінкі, дапамогуць нам з вамі пагаварыць пра літаратуру і жыццё, наведаць з экскурсаводам пастаянную экспазіцыю музея і часовую выставу, убачыць новыя музейныя праекты, якія мы падрыхтавалі адмыслова для ночы музеяў. Не абыдзецца і без фондавых сюрпрызаў — мы сабралі для вас калекцыю недарэчных прадметаў, якім шанец быць выстаўленымі выпадае раз на 100 год. 2020 год дзіўным чынам мяняе не толькі наша жыццё, але і жыццё музейных прадметаў".
Чакаем вас анлайн:
Паводле прэс-рэлізу