Дзе і як глядзець кіно па-беларуску анлайн

На платформе VOKA з’явіліся такія сусветна вядомыя хіты, як «Жонка аглядальніка заапарку», «Збеглая нявеста», «Вікі. Крысціна. Барселона», «Салдат Джейн», «Капітан Фантастык», «Астэрыкс», «У джазе толькі дзяўчаты». Пяцідзесятым, юбілейным фільмам стаў знакаміты «Выкупленне з Шаўшэнка».


Беларусы ўжо прызвычаіліся глядзець кіно ў беларускай агучцы ў кінатэатрах — дзякуючы праекту «Беларускія ўікэнды», які рэалізуецца кампаніяй «Кінаконг» пры падтрымцы velcom, вядомыя фільмы і нават прэм’еры з беларускім дубляжам штомесяц паказваюць на вялікіх экранах па ўсей краіне. Але дагэтуль не існавала адзінай платформы, дзе можна было б знайсці і паглядзець фільмы і мультфільмы ў беларускай агучцы анлайн. VOKA вырашылі выправіць гэтую недарэчнасць і стварылі раздзел CINEVOKA, які на дадзены момант складаецца з 50 кінастужак у беларускай агучцы — ад драм і баевікоў да анімэ і мультфільмаў.

Першы фільм на беларускай мове, які стаў даступны карыстальнікам VOKA, з'явіўся яшчэ ў студзені 2018 года. Ім стаў «Падынгтан» — анімацыя аб прыгодах перуанскага мядзведзя, які апынуўся ў Лондане ў пошуках новай сям'і. Дарэчы, мультфільм карыстацца асаблівай любоўю гледачоў: яго паспелі паглядзець амаль 20 тысяч  наведвальнікаў.

Актыўнае развіццё раздзела пачалося з ліпеня бягучага года. Літаральна за некалькі месяцаў колькасць кантэнту павялічылася з 17 да 50 адзінак, у тым ліку, на платформе з’явіліся такія сусветна вядомыя хіты, як «Жонка аглядальніка заапарку», «Збеглая нявеста», «Вікі. Крысціна. Барселона», «Салдат Джейн», «Капітан Фантастык», «Астэрыкс», «У джазе толькі дзяўчаты». Пяцідзесятым, юбілейным фільмам стаў знакаміты «Выкупленне з Шаўшэнка». Менавіта за гэтую стужку прагаласавалі гледачы і кінакрытыкі, калі абіралі 3 фільмы для пераагучкі на беларускую мову для CINEVOKA.

Акрамя «Падынгтана» у ТОП-10 па колькасці праглядаў уваходзяць наступныя стужкі:

·        «Рыбка Поньё»

·         «Кніга Ілая»

·        «Гэта цудоўнае жыццё»

·        «Місія»

·        «Жонка аглядальніка заапарку»

·        «Таямніца Келс»

·        «Каб скончыць войны»

·        «Кромвель»

·        «12 раз’юшаных мужчын».

У планах відэасервіса — працягваць напаўняць раздзел рэйтынгавымі фільмамі разнастайных жанраў. У спісе запланаваных для агучкі стужак на бліжэйшыя месяцы: Intouchables, Knockin' on Heaven's Door, Leon, Perfume: The Story of a Murderer, The Fifth Element і іншыя.

Раздзел CINEVOKA даступны для прагляду падпісчыкам пакета «VOKA Вiдэа» і MEGOGO.

Паводле прэс-рэлізу.

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць