Дзе навучыцца старажытным танцам?

На пачатку новага вучэбнага года прапануем агляд мінскіх школ, дзе дарослых вучаць народным і гістарычным танцам.

Заканчваецца сезон танцаў на вольным паветры. На памяць пра лета аматары зрабілі ролік, дзе выканалі пад дуду некалькі беларускіх традыцыйных танцаў. Відэа стваралася з адукацыйнымі і прэзентацыйнымі мэтамі: па ім можна вывучыць танцы і ў той жа час паказаць зацікаўленым кавалачак беларускай традыцыйнай культуры (акрамя ўласна танцаў — дуду, інструмент, што прэтэндуе на месца музычнага сімвала Беларусі, строі, і нават прыроду, бо для якіх афрыканцаў нават лес можа быць цікавосткай). Ад навучальных ролікаў па танцах, што рабіліся раней, адрозніваецца жывой музыкай.


Для тых, хто хоча займацца з інструктарам і ў добрай кампаніі, у Мінску ёсць шэраг магчымасцей павучыцца танцам розных народаў, а таксама гістарычнай харэаграфіі. Назавем некалькі школ, што вучаць дарослых таньчыць “з нуля”.


Народныя танцы ў іх сацыяльным (несцэнічным) варыянце


Танцавальная школа гурта GUDA


Праграма навучання: беларускія традыцыйныя танцы — сольныя, у парах, тройках і чацверках. Выкладае Мікола Козенка (даследчык са шматгадовым вопытам этнаграфічных экспедыцый, аўтар шматлікіх кніг па традыцыйнай харэаграфіі). Навучанне дакладна па этнаграфічных узорах. Праца над тэхнікай і стылем танцу. Ёсць дзіцячыя групы. Заняткі платныя.
Расклад і адрас заняткаў: дарослыя – па чацвергах з 19.00, вул. Машэрава, д. 5 (ст.м. Плошча Перамогі).
Кантакты: https://vk.com/club76517089; +375 29 608-25-56 (Вікторыя); v.mikhno@tut.by

Гурт “Мілавіца” пры Цэнтры дадатковай адукацыі “Ветразь”

Праграма навучання: беларускія традыцыйныя танцы. Выкладае Мікола Козенка. Ёсць дзіцячыя групы. Праграма не вельмі інтэнсіўная, наведваюць пераважна бацькі, бабулі і нават прабабулі дзяцей, якія займаюцца ў “Мілавіцы”. Прыходзіць таксама моладзь, што мае магчымасць вучыцца ад прадстаўнікоў старэйшага пакалення, якое памятае танцы сваіх родных вёсак.
Расклад і адрас заняткаў: вул. Чкалава, д. ¼, к. 26 (2-і паверх). Расклад вызначаецца.
Кантакты: +375 29 564-48-30 (Марыя Васільеўна).

Мінскі клуб шатландскіх танцаў

Праграма навучання: шатландскія кейлі (Сeilidh); шатландскія контрдансы (SCD); Highland (сольны шатландскі танец); Ladies Step (сольны жаночы шатландскі танец). Танцавальныя вечарыны.
Расклад і адрас заняткаў: SCD (контрдансы): нд. з 18 00 да 20 00; National (Highland/ Ladies Step): нд. з 20 00 да 21 00 на вул. Куйбышава, 22 (будынак завода “Гарызонт”), 2-і паверх, малая зала студыі Dance Cafe.
Кантакты: https://vk.com/minsksdclub; msdc@tut.by; Vel: (+375) 29 674-45-68 (Наталля); Vel: (+375) 29 337-17-19 (Павел).

Танцавальная студыя “Глорыя”

Праграма навучання: традыцыйны ірландскі танец. Пры жаданні — удзел у чэмпіянатах, конкурсах і фестывалях па ўсім свеце. Танцавальныя вечарыны. Ёсць дзіцячыя групы.
Расклад і адрас заняткаў: група ад 13 год (узрост не абмежаваны) – чц 20.30 – 22.00; сб. 17.00 – 18.30 на вул. Якубоўскага, 52Б (7 хв. ад ст. м. Кунцаўшчына).
Кантакты: http://gloria-studio.by; gloria.minsk@gmail.com; вел (+37529) 164-38-74, мтс (+37529) 769-75-51 (Яўгенія); вел (+37529) 192-16-55 (Кацярына).

Школа ірландскага танца Bassdance

Праграма навучання: традыцыйны ірландскі танец. Канцэртная дзейнасць, удзел у спаборніцтвах. Танцавальны клуб Bassdance з'яўляецца ініцыятарам і арганізатарам фестывалю ірландскай культуры «Дзень Святога Патрыка» і фэсту «Фолк-экспрэс», якія штогод праходзяць у Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі. У межах фестываляў — вечарыны для ўдзельнікаў. Кіраўніца клуба Алена Козіч.
Расклад і адрас заняткаў: Старавіленскі тракт, д. 41. Расклад вызначаецца.

Школа ірландскага танца “Фенікс”

Праграма навучання: традыцыйны ірландскі танец. Сацыяльныя танцы, кейлі, а таксама ўдзел у чэмпіянатах. Штогадовая вечарына ў дзень Святога Патрыка. Заняткі для дарослых платныя. Ёсць дзіцячыя дармовыя групы для тых, хто мае харэаграфічную падрыхтоўку.
Расклад і адрас заняткаў: пн. і пт. 20.00 – 21.00 на вул. Уральскай, 41, каб. 102.
Кантакты: http://www.irishdance.by/, +(375) 29 693-79-46 (Юлія).


Гістарычныя танцы розных эпох


Гурток “Гістарычныя танцы” ў Палацы дзяцей і моладзі

Праграма навучання: ад Сярэднявечча  да пач. ХХ ст. Танцы Сярэднявечча — бранлі, паваны, алеманды, гальярды, цыкл брэтонскіх танцаў. Пазнейшая эпоха — контрадансы, кадрылі, вальсы. Шатландскія танцы. Выкладае Ірына Салавей. Заняткі дармовыя. Прымаецца моладзь ад 12 да 31 года.
Расклад і адрас заняткаў: пт. 19.00 – 22.00, каб. 131; нд. 12.00 – 15.00, каб. 518 на Старавіленскім тракце, д. 41.
Кантакты: +375 29 764-82-98 (Ірына Міхайлаўна)

Танцавальная школа гурта “Гістрыён”

Праграма навучання: гістарычныя танцы розных часоў. Сярэднявечча, Адраджэнне, 19 і 20 ст., танцы розных народаў — беларускія, латышскія, скандынаўскія, брэтонскія і інш. Выкладае Марыя Сцяпанава. Адкрытыя вечарыны (напрыклад, для навучэнцаў 2017 г. быў зладжаны выпускны на вольным паветры). Заняткі дармовыя.
Расклад і адрас заняткаў: ЦВР МАЯК, зав. Палявы 2а, каб 103. Расклад удакладняецца.
Кантакты: https://vk.com/gistrion_bel; +375 44 761 3404 (Марыя).

Студыя танцу BALANCÉ

Праграма навучання: сярод накірункаў студыі — танцы эпохі ампір (пач. ХІХ ст) і мадэрн (кан. ХІХ – пач. ХХ стст.). Удзел у балах. Заняткі платныя. Выкладае Ірына Баслык.
Расклад і адрас заняткаў: пр-т Машерова, 25, зал 401. Расклад па цікавым вам накірунку ўдакладняйце.
Кантакты: https://vk.com/balance_dance; +37529 778-05-70 (Ірына)

Студыя гістарычнага танцу La Camargo

Праграма навучання: танцы кан. XVII – пач. XX стст.: ад урачыстага менуэта да расслабленага рэгтайму. Асноўны напрамак студыі — танцы XIX стагоддзя: кадрылі, полькі, мазуркі і, вядома ж, вальсы. Унікальная для Беларусі група па танцах канца XVII – XVIII ст. Імкненне перадаць характар і атмасферу эпохі, рэканструкцыя гістарычных касцюмаў, вывучэнне правіл бальнага этыкету. Арганізацыя балоў (бліжэйшы — 30 верасня ў Лошыцкай сядзібе).
Расклад і адрас заняткаў: зав. Палявы, 2А. Расклад удакладняецца. Пробны занятак – 5 верасня а 19.00.
Кантакты: https://vk.com/lacamargo_dance; +375 33 615-80-48 (Маргарыта).


Іншыя цікавосткі

Этнастудыя “Кетры”

Праграма навучання: эклектыка рухаў з розных танцавальных накірункаў, імправізацыі ў этнічным стылі, танцы з агнём. Выкарыстанне шаманскіх практык і трайблу. А таксама акторскае майстэрства, музыцыраванне на этнічных энструментах, напісанне тэкстаў песень. Самастойная выпрацоўка сцэнічных вобразаў. Супольныя святы, паходы. Заняткі платныя. Выкладае Марыя Юрына.
Расклад і адрас заняткаў: вул. Кульман, 1. Расклад удакладняецца.
Кантакты: https://vk.com/clubethnoketri; +375 29 564-17-35 (Марыя)

4 верасня а 19.30 можна наведаць дармовы спробны занятак па аргентынскім танга ў Dance Cafe (вул. Куйбышава, 22, 2-і паверх) і пацікавіцца студыямі, што прапануюць навучанне гэтаму накірунку танцу. Тэлефоны для даведак +375 29 652-28-70 (Вэлком), +375 29 887-887-1(МТС).


Фота аўтара

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: