Дзень Святога Іллі на Піншчыне

На Піншчыне ў вёсцы Пінкавічы праваслаўныя вернікі шырока адзначаюць Дзень Святога прарока Іллі. 2 жніўня сюды з’язджаюцца святары з розных храмаў Пінскай епархіі.


Нягледзячы на тое, што мясцовую ільінскую царкву камуністы знішчылі напачатку 1960-х гадоў, але ў Пінкавічах гэта па-ранейшаму прыстольнае свята. Як памяць пра страчаную святыню.

«Прарок Ілля займае асаблівае месца ў пантэоне святых», — адзначае святар Пінскай епархіі Міхаіл:

— Царква ўзгадвае найбольш шанаванага прарока Іллю. Малітвай сваёй Святы прарок Ілля паслаў агонь на ахвяру, і гэтая ахвяра была «папаўлена». Малітвай сваёй закрыў неба ад дажджу на тры гады і шэсць месяцаў. І сваёй малітвай адкрыў нябёсы, калі зноў пайшоў дождж. Гэты святы быў узнесены на калясніцы на неба.

На сённяшні дзень у Пінкавічах ёсць храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы, пабудаваны ў пачатку XIX стагоддзя. Менавіта ў гэтай царкве Якуб Колас хрысціў сына свайго вучня, калі настаўнічаў у Пінкавічах.

Беларускае Радыё Рацыя

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!