Дзень святога Валянціна ў Беларусі: чаканне vs. рэальнасць (інфаграфіка)

Што беларусы і беларускі хочуць атрымаць на Валянцінаў дзень? Колькі грошай гатовыя выдаткаваць на падарункі? Ці адгадаюць яны жаданні сваіх другіх паловаў?


Каманда Picodi.com правяла масштабнае даследаванне, з якога выявіла, што Дзень святога Валянціна карыстаецца вялікай папулярнасцю ў Беларусі — 84% апытаных беларусаў паказалі, што адзначаюць гэтае свята.

Што цікава, паднесці падарунак сваёй другой палове збіраюцца 86% анкетаваных, што на 2% больш за тых, якія адзначаюць урачыстасць. Мабыць, нягледзячы на свае погляды, яны лічаць, што ўсё роўна неабходна ў гэты дзень уручыць падарунак.


Што беларусы і беларускі плануюць падарыць адзін аднаму? Мужчыны часцей за ўсё адзначалі варыянты, такія як вячэра ў рэстаране (25%) і кветкі (21%). У сваю чаргу жанчыны часцей за ўсё ў падарунак купляюць валянцінку (13%) і квіток у кіно ці на канцэрт (12%).

Таксама запытваліся, якія падарункі яны чакаюць атрымаць ад сваіх другіх паловаў. Для жанчын самымі жаданымі аказаліся: кветкі, ніжняя бялізна і парфюм. Мужчыны ж хацелі б правесці рамантычны вечар у рэстаране, атрымаць дастаўку ежы або грошы.

Самымі няўдалымі падарункамі жанчыны лічаць алкаголь, спортінвентар, мяккую цацку, настольныя гульні і кнігу. Мужчыны ў сваю чаргу не ўзрадуюцца мяккай цаццы (18%), ежы з дастаўкай (17%) і ніжняй бялізне (17%).

У сярэднім беларусы выдаткоўваюць на падарункі ў Дзень святога Валянціна 92 рублі, пры гэтым мужчыны выдаткоўваюць больш жанчын (109 рублёў супраць 80 рублёў).


Сярод жыхароў дзяржаў, у якіх праводзілася апытанне, самымі шчодрымі аказаліся грамадзяне Ганконга ($124), Вялікабрытаніі ($117) і Ірландыі ($112). Беларусь ($36) заняла 33 месца з 38.

У Беларусі ў 2021 годзе ў якасці падарунка закаханыя часцей за ўсё выбіраюць вячэру ў рэстаране (мужчыны) і паштоўку (жанчыны). Расійцы аддаюць перавагу замовіць ежу на дом, а расіянкі часцяком дораць сваім мужчынам квіток у кіно ці на канцэрт. У Нямеччыне мужчыны дораць сваім другім палавінкам духі, а ў адказ атрымліваюць падарунак ручной працы.

Было апытана 11 тысяч рэспандэнтаў з 38 краін свету, у якіх адзначаюць Дзень святога Валянціна. Мясцовыя валюты канвертавалі па сярэднім курсе на студзень 2021 года.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: