Дзіцячая ялінка «Калядная казка пра Казу і Пятра» пройдзе ў Мінску

Выдатны падарунак для дзетак — музычная беларускамоўная ялінка «Калядная казка пра Казу і Пятра» паводле твора Ігара Кузьмініча пройдзе ў сталіцы .

Раней на зямлі амаль не было Зімы і Ночы. Таму што руплівая Каза сябравала з Сонцам і не давала яму адпачываць. Аднойчы яе сустрэў заможны гаспадар Пятро. Запрасіў Пятро Казу да сябе ў дом, бо была ў яго адна бяда — не было ў іх з жонкай дзетак. А ведаў Пятро, што Каза шчасце прыносіць. Пагадзілася Каза. А далей…

Аўтарам «Казачкі пра гандляра Пятра, Казу і Каляды», якая лягла ў аснову тэатральнай часткі ялінкі, з’яўляецца Ігар Кузьмініч. Падрабязней пра аўтара і яго казкі можна прачытаць тут

Дадзеная казка — супольны праект гурту «VURAJ» і тэатральнага праекту Андрэя Саўчанкі. У праграме: музычны спектакль, калядныя гульні, танцы, спевы, конкурсы ды іншыя забаўкі з прыемнымі падарункамі.

Прыходзьце і прыводзьце сваіх дзетак у святочных строях. На кожнай імпрэзе будуць вызначацца ўладальнікі самых арыгінальных і цікавых святочных строяў, якія атрымаюць падарункі ад «Арт Сядзібы», крамаў symbal.by ды prastora.by.

Даты правядзення ялінак: 26, 27, 28 снежня 2016; 4, 5, 6 студзеня 2017
Збор гасцей: 12:00
Працягласць мерапрыемства: 60 хвілінаў
Месца правядзення: кафэ «Грай», г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 33
Кошт квітка: 10 рублёў.
Квіткі: у офісе «Арт Сядзібы», на сайтах symbal.by, bycard.by і білетных касах «Bycard».

Чакаем дзетак ад 3 да 13 гадоў з іх бацькамі. Для бацькоў і дзяцей да 3-х гадоў уваход вольны!

Даведацца падрабязную інфармацыю ды забраніраваць месцы можна таксама па тэлефонах: +375 (29) 651-78-98; +375 (44) 787-60-38.

Падзеі мерапрыемства ў сацыяльных сетках: vk, facebook. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: