Дзіцячыя вершы і чароўныя казкі ў прамым эфіры OZ

24, 29 снежня і 5 студзеня, напярэдадні Калядаў і Новага года, на @myozby адбудуцца «казачныя» эфіры для дзяцей, якія зараз знаходзяцца ў РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі.


Вершы і чароўныя казкі прачытаюць Аня Хітрык, Андрусь Такінданг, Уладзімір і Злата Глотавы і іншыя вядомыя музыкі, артысты і акцёры. Онлайн-сустрэчы прайдуць у межах дабрачыннага праекта «Скрыні храбрасці».

Праграма “казачных” эфіраў OZ:
    • 24 снежня, 20:00 - 21:00, казкі “Гаршчэчак кашы” і “Маленькая елачка”. Чытаюць Уладзімір і Злата Глотавы, артысты тэатра “БУСЫ”.
    • 29 снежня, 19:30 - 20:30, гісторыя “Мама Му ўяўляе” Ю.Вісландэр і С.Нурдквіста, вершы “Звяры, якіх ніхто не бачыў, апроч нас” У.Старка, у перакладзе на беларускую Надзеі Кандрусевіч. Чытаюць музыкі Андрусь Такінданг і Акварэлія Валадзько.
    • 5 студзеня, 18:00 - 19:00, прагучаць казкі “Снежка и Мышка” Ані Хітрык і чэшская гісторыя “Тры арэшкі для Папялушкі”.
Паслухаць добрыя зімовыя казкі, а таксама падзяліцца святочным настроем OZ запрашае ўсіх. Каб далучыцца да трансляцыі, дастаткова зайсці на @myozby у пазначаны час. Пра ўсе эфіры можна даведацца з навінаў і сацыяльных сетак OZ.

Даведка
«Скрыні храбрасці» — сумесны дабрачынны праект кампаніі OZ і Цэнтра «ПОРА» ў падтрымку дзяцей з анкалагічнымі захворваннямі. Ініцыятыва стартавала 01 кастрычніка, за тры месяцы колькасць «Скрыняў храбрасці» вырасла з 2 да 13. Зараз «Каробкі храбрасці» ўсталяваны ў 6-ці рэгіянальных і ў 6-ці сталічных крамах OZ, на складзе кампаніі; падарункі з іх, а таксама ўнёсак OZ штомесяц накіроўваюцца адрасатам.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: