Дзень нараджэння "Re:Public" (Фота)

Самы вялікі рок-н-рольны канцэртны клуб сталіцы адсвяткаваў чацвёрты Дзень нараджэння. Нягледзячы на крызісныя часы для Re:Public, святочная імпрэза прайшла ў звышпазітыўнай атмасферы.



Выступалі абсалютна разнапланавыя калектывы: Navi, “Мутнаевока”, “Кассиопея”, “Разбітае сэрца пацана”, Георгій Дабро, “Дай Дарогу!”. Але публіцы было ўсё роўна, хто стаіць на сцэне, бо прыйшла яна павіншаваць любімы клуб, а таму адрыў не спыняўся ні на хвіліну, паведамляе "Еўрарадыё".

Вельмі смешна выглядала віншаванне дырэктара Re:Public Андрэя Старцава. Супрацоўнікі клуба разам з музыкамі падняліся на сцэну ў масках з яго выявай. А потым па ўсім памяшканні хадзіла некалькі дзясяткаў Андрэяў Валенцінавічаў, якія размаўлялі адзін з адным, выпівалі, танчылі, прымушаючы штораз прыглядацца: “Няўжо гэта ён?”.

Еўрарадыё таксама далучылася да віншаванняў, разыграўшы некалькі фірмовых прызоў і, тусануўшы разам з усімі па поўнай.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: