Дзяржаўныя пячаткі БНР (фота, публікуецца ўпершыню)

Галоўны атрыбут і сымбаль паўнамоцтваў Рады БНР: дзяржаўныя пячаткі Беларускай Народнай Рэспублікі і штамп Канцылярыі Старшыні Рады БНР.

Пячаткі былі створаныя перад Другой Сусьветнай Вайною, а самая старая — у 1918 годзе ў Беларусі.

З таго часу яны захоўваюцца Старшынёй Рады БНР і перадаюцца разам з паўнамоцтвамі новаабранаму Старшыне пры заступленьні на пасаду.

1. Старая Пячатка: створаная ў 1918 годзе ў Беларусі, зьмяшчае «Пагоню» і надпіс «Рада Беларускай Народнай Рэспублікі»

2. Новая Пячатка: створаная ў час паўнамоцтваў III Старшыні Рады БНР Пётры Крэчэўскага, змяшчае «Пагоню» і надпіс «Рада Беларускай Народнай Рэспублікі» кірыліцай і лацінкай.

3. Штамп Канцылярыі Старшыні Рады БНР: выкарыстоўвалася для зацьверджаньня дакумэнтаў Канцылярыі. Яна была створаная ў 1930-я гады ў час знаходжаньня Рады БНР у Празе, пры IV Старшыні Рады Васілю Захарку. Зьмяшчае надпіс «Канцылярыя Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі» на беларускай і францускай мовах.


Паводле radabnr.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: