
Лекцыя Таццяны Шчытцовай
Кіркегора небеспадстаўна звязваюць з такім, некалі вельмі папулярным накірункам, як экзістэнцыялізм. Разам з тым хрэстаматыйная класіфікацыя вялікага дацкага мысляра як пачынальніка экзістэнцыялізму глыбока памылковая. Кіркегор сапраўды надаў слову «экзістэнцыя» новы канцэптуальны статус, аднак круг ідэй, звязаных з гэтым паняццем, мае больш універсальныя прэтэнзіі на значнасць, чым «джэнтэльменскі набор» экзістэнцыяліста. У 1962 Нільс Тульструп (адзін з вядучых даследчыкаў творчасці Кіркегора таго часу) , усведамляючы прынцыповую немагчымасць упісаць вялікага датчаніна да якіх бы там ні было школаў або кірункаў, вызначыў яго як the Complex of problems called Kierkegaard. Гэты "комплекс" цікавы не толькі з гістарычнага боку.
Лекцыя Таццяны Шчытцовай “Экзістэнцыя ў сістэме каардынат мадэрну: да 200-годдзя ад нараджэння Сёрэна Кікегора” адбудзецца 12 снежня а 18.30 у галерэі “Ў”. Уваход вольны!