EL DORADO і Zui на «Пешаходцы» (фота)

Усіх, хто выбраў 8 ліпеня адпачнуць у Верхнім горадзе, чакала класіка ля Ратушы або некалькі пляцовак штотыднёвага фестываля вулічных музыкаў «Пешаходка». Мы завіталі на сцэну карэтнага дворыку, дзе выступілі гурты EL DORADO і Zui.

Скрыпка трыа EL DORADO зачаравала, напэўна, усіх. Хлопцы выконваюць інстумернальную музыку ў напрамку арт-рока.  Гэта адзін з самых класічных прадстаўнікоў вулічных музыкаў Мінска. Іх можна сустрэць як на пешаходзе метро, як і на сцэне буйнага клуба.  У мінулым годзе калектыў пачаў працу над дэбютным альбомам, верагодна сёлета кружэлку атрымаецца паслухаць.

Гурт Zui вядомы з 2013 года, куды ўвайшлі  акторы Купалаўскага і Маладзёжнага тэатраў.  Напрамак калектыва індзі-поп з элеметамі электроннай музыкі з 90-ых і даволі абсурдысцкімі тэкстамі. У мінулым годзе выйшаў першы альбом пад назвай «Вопрос». Музыкі і прадставілі сэт-ліст з гэтай пластынкі. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: