Элвіс і Смерць кліча ў кавярню «Грай». Уваход вольны!

Элвіс і Смерць: анты-кавербэнд "Гарадскі Вал" 3 сакавіка прэзентуе альбом на вершы Антона Рудака

Сабака Элвіс і яго сябрукі кідаюць выклік старажытнаму Злодзею. Перад фінальнай бітвай ім трэба прайсці дарогу, поўную прыгодаў: трапіць у начную Серабранку, праваліцца ў часе ў тралейбусным дэпо, стаць сведкамі Курапацкай ночы, пракаціцца на аўтазаку з футбольнымі і іншымі фанамі, пазаліпаць на заслаўскія ДОТы і замкавыя валы...

Смерць таксама не губляе часу — пакуль ты гэта чытаў, яна падабрала яшчэ таго-сяго, і, магчыма, ужо падымаецца на ліфце на твой паверх. Далучайся да сабачай каманды, танчы і перамагай — 3 сакавіка ў кавярні "Грай"!

У камандзе таксама:

Віктар Сямашка ды Кумпанія

Mokh&Fog

Антон Рудак

Запрашаем 3 сакавіка а 19:00 у кавярню "Грай" (вул. Інтэрнацыянальная, 33)

+375296121113



Афіша — Л.Дубінчына, фота — М.Верабей

Новы альбом на дыску можна знайсці ў кнігарні "Логвінаў" ад 22 лютага, а крыху пазней — у электронным фармаце на ўсіх асноўных музычных інтэрнэт-пляцоўках.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: