Эстонскія музыкі падтрымалі Марыю Калеснікаву

Эстонскія музыкі выканалі «Пераменаў» Цоя ў падтрымку Марыі Калеснікавай.



Сябры эстонскага аб'яднання флейтыстаў выканалі "Перамен" Цоя ў арыгінальнай аранжыроўцы Сійма Аймла. Яны прысвяцілі свае відэа Марыі Калеснікавай, якая была затрыманая месяц таму, 7 верасня.


“Ніякая сіла або рэжым не могуць закрыць чалавеку вушы і сэрца ад музыкі”, — адзначыў адзін з лідараў Эстонскай асацыяцыі флейтыстаў Міхкеле Пеэске.

Міхкеле Пеэске патлумачыў, што такім чынам эстонскія музыкі пасылаюць музычны поціск рукі беларускай каляжанцы — «прафесійнай флейтыстцы, палітыку, моцнай жанчыне".

Музыка, куратар і арт-дырэктар мінскага культурнага праекта "ОК16" Марыя Калеснікава вучылася і працавала ў Штутгарце 12 гадоў, у тым ліку ў якасці PR-мэнэджара вядомага фестывалю новай музыкі ECLAT.

Паводле tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: