«Ева» на волі. Галерэі Белгазпрамбанка вярнулі канфіскаваныя летась карціны

Як паведамляе прэс-служба Белгазпрамбанка, 23 чэрвеня галерэя «Арт-Беларусь» зноў прадставіць увазе аматараў мастацтва працы з карпаратыўнай калекцыі банка.


На абноўленай экспазіцыі ў галерэі «Арт-Беларусь» зноў можна ўбачыць работы Марка Шагала, Хаіма Суціна, Восіпа Цадкіна і многіх іншых сусветна вядомых выхадцаў з беларускіх зямель, чые творы былі вернутыя ў Беларусь намаганнямі Белгазпрамбанка, піша «Наша Ніва».

Будуць у экспазіцыі і навінкі — 6 унікальных работ удзельнікаў УНОВІС: Яўгеніі Магарыл, Дзмітрыя Саннікава, Яўхіма Рояка, Льва Юдзіна.

Нагадаем, у чэрвені 2020 года паўтары сотні карцін з карпаратыўнай калекцыі банка агульным коштам каля $20 млн былі далучаны да справы супраць Віктара Бабарыкі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: