Фэст «Наш Грунвальд» пройдзе ў Дудутках

Міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры і музыкі «Наш Грунвальд» 21-22 ліпеня пройдзе ў дзясяты раз у музейным комплексе «Дудуткі». Падрабязная праграма!

Традыцыйна юбілейны фестываль будзе прысвечаны ваеннай і свецкай культуры, традыцыям нашых продкаў, а галоўнай падзеяй стане рэканструкцыя самай маштабнай бітвы сярэднявечнай Еўропы, якая адбылася 15 ліпеня 1410 года паміж войскамі Тэўтонскага Ордэна і саюзнікаў: Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага.

У гісторыі нашай краіны, з часоў Полацкага Княства і да нашых дзён, было шмат слаўных старонак, якімі мы абавязаныя ганарыцца. Грунвальдская бітва – падзея, якая змяніла будучыню нашай краіны і гісторыю ўсёй Еўропы. На бітву ішлі віцябляне, палачане, смаляне, аршанцы, а вярталіся – літвіны, продкі сучасных Беларусаў. У тэатралізаванай рэканструкцыі эпізодаў легендарнай бітвы ў 2018 годзе прымуць удзел прадстаўнікі клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі з Беларусі, Украіны, Польшчы, Расіі і краін Балтыі.

На працягу двух фестывальных дзён пройдуць рыцарскія турніры ў пешым страі ў фармаце «шчыт-меч», а таксама турнір алебардыстаў і капейшчыкаў, адбудзецца турнір лучнікаў, масавыя бітвы – бугурты, «Бітва двароў». Галоўнай падзеяй другога фестывальнага дня стане поўнакантактны конны рыцарскі турнір па правілах XV стагоддзя. Падобнае мерапрыемства пройдзе ў Беларусі ўпершыню. Больш за тое, конныя турніры такога ўзроўню на сённяшні дзень праходзяць на фестывалях толькі ў некалькіх краінах свету. Перамогай будзе лічыцца выбіванне праціўніка з сядла ўдарам доўгай дзіды, паразай – пералом дзіды аб яго шчыт.

На працягу двух дзён адбудуцца канцэрты на фестывальных сцэнах з удзелам лепшых фолк і рок калектываў Беларусі, Расіі і еўрапейскіх краін. Пройдуць майстар-класы па сярэднявечных танцах і рамёствах, будзе працаваць «горад майстроў», інтэрактыўныя пляцоўкі. Будзе рэканструявана плаўка руды па тэхналогіях IХ стагоддзя. Будуць працаваць майстэрні па вырабе даспехаў, ліцці ювелірных вырабаў, апрацоўцы каменю, вырабе зброі, ганчарныя і кавальскія майстэрні...

Галоўная пляцоўка – рысталішча. На ім (справа ад уваходу ў музей) на працягу двух дзён будуць праходзіць асноўныя мерапрыемствы фестывалю.

• Пешы рыцарскі турнір. Спаборніцтвы праходзяць па канонах сярэднявечных турніраў. У фінале вызначаецца наймацнейшы рыцар турніру.
• Масавыя бітвы рыцараў, бугурты – на пляцоўцы адбываецца дэманстрацыя рэальнага сярэднявечнага бою. Падчас бугуртаў праходзяць бітвы: «захоп сцяга» – адзін з атрадаў павінен захапіць сцяг праціўнікаў і не страціць свой; «бітва на мосце» – кожны з атрадаў павінен перайсці на процілеглы бок вузкага маста; «штурм варот», адзін з атрадаў абараняе вароты «Замка», другі мусіць прарвацца ўнутр і іншыя варыянты тактычных бугуртаў.
• Бітва двароў – фармат бітвы рыцараў, які можа ісці па некалькіх сцэнарах. Фармат паядынкаў выбіраюць правадыры «двароў». Гледачоў з удзельнікамі знаёмяць геральды адпаведна сярэднявечным цырыманіялам.
• Турнір алебардыстаў / капейшчыкаў – бітва ў фармаце «сам-насам» воінаў, узброеных даўгамернай дрэўковай зброяй.
• Тэатралізаваная рэканструкцыя эпізоду «Грунвальдская бітва» – маштабная рэканструкцыя падзей 15 ліпеня 1410 гады з узнаўленнем тактычных перасоўванняў войскаў. У рэканструкцыі бітвы будзе прымаць удзел артылерыя, абложныя машыны, будуць пабудаваныя абарончыя збудаванні.
• Конны турнір–- поўнакантактныя турнірныя конныя сшыбкі, калі два рыцара накіроўваюць сваіх коней адзін на аднаго, імкнучыся выбіць праціўніка з сядла ударам доўгай дзіды на поўным скаку.


Канцэртная пляцоўка

На галоўнай сцэне (цэнтральная плошча сядзібы «Дудуткі») 21 ліпеня пройдзе «фестываль у фестывалі», музычны open-air «Баль пасля Бітвы». На сцэну падымуцца выканаўцы folk / folk-rock / rock / metal музыкі і музыкі сумежных кірункаў. Выступяць “Стары Ольса”, Folcore, Aillion (Беларусь), Cruachan (Ірландыя), Wizard (Германія) “Мельница”, “Эпидемия” (Расія).

Другая сцэна будзе размешчана ў канцы галоўнай алеі, якая вядзе ад ўваходнай брамы. На працягу двух дзён тут будуць праходзіць майстар-класы па танцах, тэатралізаваныя пастаноўкі, сярэднявечныя гульні, выступленні вулічных тэатраў, факіраў, музычных гуртоў. Прыняць удзел у майстар-класах могуць усе ахвочыя.


Горад майстроў

Будзе размешчаны злева ад уваходу ў музей. На працягу ўсяго фестывалю тут можна будзе пазнаёміцца з працай рамеснікаў, якія выкарыстоўваюць сярэднявечныя тэхналогіі, набыць сувеніры, паўдзельнічаць у майстар-класах (кавальская справа, ганчарства, апрацоўка каменя, збройная справа, ліццё, плаўленне руды, ткацтва і г.д .).


Інтэрактыўныя пляцоўкі

Інтэрактыўныя пляцоўкі будуць размешчаны па ўсёй тэрыторыі музея. Кожны ахвочы зможа паўдзельнічаць у сярэднявечных гульнях, выпрабаваннях, навучыцца стральбе з лука, арбалета, узяць удзел у майстар-класе па фехтаванні, наведаць сярэднявечную катоўню. Упершыню на фестывалі будзе ўзведзена «Рыцарская паласа перашкод» і будзе працаваць пляцоўка «Гульні горцаў».



Папярэдняя праграма фестывалю «Наш Грунвальд 2018»

21 ліпеня
10:40 Урачыстае адкрыццё фестывалю. Прадстаўленне ваенна-гістарычных клубаў, удзельнікаў фэсту «Наш Грунвальд».
11.00-13: 00 Бугурты (масавыя бітвы). «Захоп сцяга», «Бітва на мосце», штурм «Замка» і г.д.
12: 00-20: 00 Турнір лучнікаў (адборачны тур, першы, другі тур)
13: 00-13: 40 Турнір алебардыстаў
14.00 -15: 00 Рыцарскі турнір.
15: 00-16: 30 Рэканструкцыя эпізодаў Грунвальдскай бітвы.
16: 30-17: 00 Бугурты (масавыя бітвы).
17: 00-01.00 Канцэртная праграма.
22 ліпеня
11.00-13.00 Першы этап коннага турніру
13.30-15.30 Другі этап коннага турніру
16.00-16.30 Фінал турніру лучнікаў
18.00 Афіцыйнае закрыццё фестывалю.
У праграме магчымыя нязначныя змены.


Арганізатары фестывалю

Экстрым-тэатр «Берсерк», Аляксандар Рак
Музейны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі»
Афіцыйны сайт фестывалю: http://nashgrunwald.by/
Афіцыйная старонка фэсту: https://vk.com/nash_grunwald


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: