Фэст UZAJEMNA! / УЗАЕМНА! абвяшчае конкурс для музыкаў

Асветніцка-культурная кампанія UZAJEMNA! / УЗАЕМНА! абвяшчае конкурс для музычных выканаўцаў.

Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна)

Нагадаем, 2 лютага, у дзень народзінаў нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага, у менскім клубе Re:public адбудзецца адмысловая святочная імпрэза - Беларускі Музычны Фэст UZAJEMNA!/УЗАЕМНА! 

У сувязі з вялікай колькасцю музычных калектываў, жадаючых выступіць на фестывалі, арганізатары вырашылі абвесціць спецыяльны конкурс. 

Этапы конкурса: 

1 этап.

- да 15 студзеня ўключна трэба падаць заяўку ад музычнага гурта ў абмеркаванні сустрэчы ці на email: w1979@tut.by 

2 этап.

- з пададзеных заявак будуць адабраныя гурты для галасавання ў вк, якое пройдзе з 16 па 23 студзеня

3 этап.

Запрошаныя эксперты, арганізатары абяруць з улікам інтэрнэт-галасавання пераможцу ці пераможцаў да 27 студзеня 

Заяўка музычнага калектыва павінна ўключаць: 

- назва гурта

- кантактная інфармацыя

- песня калектыва на беларускай мове 

Конкурс не мае аніякіх абмежаванняў апроч наяўнасці беларускамоўнай праграмы ад 1-й да 3-х песень дзеля выступу на фэсце. 

Звяртаем увагу музыкаў: апроч выступу на святочным канцэрце арганізатары і партнёры фэста акажуць гурту-пераможцу падтрымку ў запісе 1-й кампазіцыі!

Запрашаем усіх наведаць Беларускі Музычны Фэст UZAJEMNA!/УЗАЕМНА! і разам ушанаваць памяць істотных старонак гісторыі роднай краіны! 

Квіткі

Кантактная інфармацыя:

+375 (29) 649-0-888

w1979@tut.by

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Культура: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: