
Праграма фэсту, які праходзіў у зацішным дворыку старога Гродна на базе культ-пляцоўкі “Уцэнтры”, заняла ажно паў дні. Госці фэсту, апантаныя гісторыяй, змаглі паслухаць лекцыю пра асобаў і мінулае хрысціянска-дэмакратычнага руху ад Паўла Севярынца. Літаратурныя прэзентацыі правялі Наста Кудасава ды Славамір Адамовіч. Музычную праграму забяспечыў Алесь Дзянісаў.

“Наша мерапрыемства аб’яднала розных творцаў:
мастакоў, паэтаў, пісьменнікаў, — дзеліцца ўражаннямі арганізатар фэсту
Алесь Мазанік, — Тут вам і гандаль, і
прэзентацыі, і выступы. Мае асабістыя спадзяванні цалкам спраўдзіліся, прыйшло
багата людзей. Тыя, хто трапіў на падобнае свята ўпершыню, былі ў захапленні”.
Паводле Мазаніка, падобныя фэсты вышыванкі — гэта не адмысловая франшыза, якая на кожнай канкрэтнай пляцоўцы праходзіць аднолькава, але шырокае поле для творчасці ў кожным канкрэтным выпадку.

Фота аўтра