Фэст імя Каліноўскага пераносіцца на нявызначаны тэрмін

Фестываль імя Кастуся Каліноўскага, які мусіў адбыцца 22 чэрвеня ў Астраўцы, пераносіцца на невядомы тэрмін. Астравецкім райвыканкаме кажуць пра «вялікую загружанасць па мерапрыемствах на гэты дзень».

 

 



«Нам пра гэта паведамілі толькі сёння з выканкама, — кажа адзін з арганізатараў фэсту Усевалад Сцебурака. — Прычыну не патлумачылі, кажуць пра вялікую загружанасць па мерапрыемствах на гэты дзень».

У мінулыя гады, як зазначае cп. Сцебурака, выканкам усяляк дапамагаў правядзенню фэсту — асабліва, у тэхнічным плане.

Сёння на паседжанні ў выканкаме было вырашана фэст перанесці, праўда, дата не ўдакладнялася.

«Шкада, што пра гэта мы даведаліся ўсяго за пяць дзён да пачатку», — кажа Сцебурака.

Фэст, прысвечаны 150-годдзю паўстання Каліноўскага з удзелаў бардаў і літаратараў мусіў адбыцца на беразе возера Кайміна.

www.t-styl.info

Здымак kraj.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: