Фестываль памяці Уладзіміра Караткевіча запрашае ў Смаляны

«Вандроўны» Фестываль Уладзіміра Караткевіча пройдзе сёлета 30 лістапада ў Смалянах і Оршы. Уваход на ўсе падзеі вольны. Запрашаем!

Арганізатары дзякуюць сям’і фотамастака Валянціна Ждановіча за дазвол выкарыстоўваць у анонсах падзеі знакаміты здымак «Уладзімір Караткевіч з кацянятамі».


Беларускі ПЭН-Цэнтр і Аршанская філія Таварыства беларускай мовы запрашаюць на «вандроўны» Фестываль Уладзіміра Караткевіча, які сёлета пройдзе 30 лістапада ў Смалянах і Оршы. Наведнікаў чакаюць культурніцкія падзеі, у якіх возьмуць удзел дзеячы культуры з усёй краіны, але найперш творцы з Аршаншчыны. Фестываль прымеркаваны да дня нараджэння горача любімага беларусамі класіка ХХ стагоддзя. Экскурсіі, гутаркі пра творчую спадчыну Караткевіча, вершы, проза, спевы і выдатныя кніжкі для ўсіх ахвочых далучыцца!


Расклад падзей фестывалю

10:00 – экскурсія па Смалянах ад краязнаўца Віктара Мяжэвіча. Балотны замак Белы Ковель, руіны Дамініканскага касцёла і кляштара, царква Святога Спаса (драўлянае барока). Прамова Ірыны Дубянецкай на магіле Тамаша Зана. Збор на цэнтральнай плошчы каля дамініканскіх руінаў.

14:30 – экскурсія па Оршы Ўладзіміра Караткевіча ад пісьменніцы Паліны Качатковай. Агляд Дому Караткевіча, які будзе адкрыты для публікі ў дзень фестывалю. Збор на «нулявым кіламетры» ў пачатку вуліцы Караткевіча.

16:00 – «Беларусь, прачынайся! Я цябе абуджаю!»: дыскусія аб ролі Уладзіміра Караткевіча ў фармаванні новай ідэнтычнасці беларусаў. Уладзімір Арлоў, Павел Баркоўскі, Паліна Качаткова, Юры Нагорны. Мадэратарка Ірына Дубянецкая. Кавярня "Замкавая" ў будынку Езуіцкага Калегіума (вул. Леніна, 6а, Орша).

17:00 – 20:00: літаратурна-музычная імпрэза. Уладзімір Арлоў, Зміцер Дзядзенка, Яўгенія Казлова, Наста Кудасава, Аляксандр Макарэвіч, Марыя Мартысевіч, Таццяна Нядбай, Антон Рудак, Усевалад Сцебурака, Андрэй Хадановіч, Сяргей Шаматульскі. Песні Сержука Доўгушава на вершы Караткевіча. Кавярня "Замкавая" ў будынку Езуіцкага Калегіума (вул. Леніна, 6а, Орша).

У межах вечарыны адбудзецца прэзентацыя праекту «Вандроўная кнігарня» ад Аляксандры Логвінавай. Падчас фестывалю можна будзе набыць кнігі беларускіх і замежных аўтараў ад выдавецтва «Логвінаў». Таксама наведнікаў чакаюць кнігі класікаў і сучаснікаў ад кнігарні «Акадэмкніга».

Уваход на ўсе падзеі вольны.

Мяркуецца, што Фестываль Уладзіміра Караткевіча стане штогадовым, і ў 2020 годзе, да 90-гадовага юбілею пісьменніка, пройдзе з большым размахам.


Ідэя фестывалю: Ірына Дубянецкая, Паліна Качаткова, Юры Нагорны, Алена Танкачова.

Арганізатары фестывалю: РГА «Беларускі ПЭН-Цэнтр», ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» (Аршанская філія).

Генеральны партнёр фестывалю: «Вандроўная кнігарня» Літаратурнага дома «Логвінаў».

Партнёры фестывалю: ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», Аршанскі рэгіянальны партал orsha.eu, ЗАТ «Патио», «Акадэмкніга».





Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: