Фільм Пуцілы пра Лукашэнку пакажуць на адным з украінскіх тэлеканалаў

Відэа Сцяпана Пуцілы і яго каманды пра Аляксандра Лукашэнку ўвечары 10 сакавіка пакажуць па ўкраінскім тэлеканале «Прямий».


Тым часам на YouTube відэа ўжо мае больш за 2,8 мільёны праглядаў, піша «Еўрарадыё».

Фільм з'явіўся ў інтэрнэце ўвечары 8 сакавіка. Падчас прэм’еры яго адначасова глядзелі больш за 100 тысяч чалавек.

Па выніках прагляду фільма кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіравання Павел Латушка ўжо заявіў, што ў Беларусі трэба будзе стварыць музей карупцыі. Ён прапанаваў, каб у гэтым музеі стаялі залатыя ўнітазы з борта №1.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: