Фільм «Возера радасці» цяпер даступны для прагляду на відэасэрвісе

Можна аформіць 30-дзённы бясплатны доступ.
Фільм «Возера радасці» рэжысёра Аляксея Палуяна, зняты паводле рамана Віктара Марціновіча, цяпер можа паглядзець амаль кожны жадаючы — ён даступны для прагляду на відэасэрвісе VOKA. Там можна аформіць 30-дзённы бясплатны доступ.

«Возера радасці» стала пераможцам шматлікіх міжнародных кінафестываляў і кандыдатам на прэмію Еўрапейскай кінаакадэміі. Сцэнар грунтуецца на аднайменным рамане беларускага пісьменніка Віктара Марціновіча — фільм распавядае пра дзяўчынку Ясю, якая перажывае смерць маці. Галоўную ролю ў стужцы сыграла Анастасія Пляц, выхаванка школы-інтэрната ў Магілёве.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: