Фінальная сустрэча ў «Годным двары»: Лявон Вольскі, Леанід Пашкоўскі і іншыя зоркі

Ужо сёння, 15 студзеня, адбудзецца фінальны выпуск інтэрактыўнага ютуб-шоу «Годны двор». Сярод запрошаных гасцей: Лявон Вольскі, Леанід Пашкоўскі, спявачка LEAR і актрыса Алена Гіранок. Арганізатары абяцаюць, што будуць сюрпрызы!


Фінальны выпуск будзе маштабны. Лявон Вольскі раскажа, ці чакаць беларусам у гэтым годзе сюрпрызаў і калі нарэшце стане ўсё окей і дыхаць лягчэй.

Леанід Пашкоўскі, які вядзе на ютубе праект «Хочу домой», дзе расказвае пра звычайных людзей, якія жывуць у незвычайных месцах, падзеліцца сваім вандроўным досведам і лайфхакамі. І нарэшце не будзе хацець дадому, хаця б на час эфіру.

Актрыса Алена Гіранок раскажа, што неабавязкова граць на сцэне Купалаўскага тэатра, каб здымацца ў фільме «Купала». І падзеліцца ўражаннямі пра нашумелы фільм і яго неадназначную прэм’еру.

Утульны музычны настрой створаць Лявон Вольскі і спявачка LEAR. Яе кранальныя трэкі вы ўжо можаце паслухаць тут, а ў Годным двары будзе яшчэ атмасферней!

Вядоўцы шоу нязменныя: піяр-менеджарка Шчучыншчыны — Алена Зуй-Вайцехоўская і gonzo-беларус Антон Мартыненка.

«Годны двор» – прастора для «лямпавых» сустрэч. Шточацвер ладзяцца тэматычныя сустрэчы з выбітнымі беларусамі, натхняльныя live-канцэрты і ўтульная атмасфера жывых чатаў. Каранцінныя абмежаванні тут не дзейнічаюць, а маразы не страшныя. Цёпла, бяспечна і ў кампаніі сваіх людзей.

Гасцям можна будзе не толькі задаць пытанне, але і папрасіць перадаць прывітанне, прачытаць вершык ці распавесці анекдот.

«Годны двор» адбудзецца 15 студзеня а 20 гадзіне вось тут. 

Увага! Гэта будзе апошняя сустрэча ў першым сезоне. Працяг праекта і сустрэчы ў другім сезоне магчымыя толькі дзякуючы вашай падтрымцы.

Падтрымаць «Годны двор» можна па спасылках:

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: