Фізікі і лірыкі, актывісты і рамантыкі: хто марыць стаць дэбютантам «Венскага балю з А1 у Купалаўскім»?

Прыём заявак ад жадаючых стаць дэбютантамі першага «Венскага балю з А1 у Купалаўскім» завершаны. Цяпер бальнаму камітэту належыць адабраць 200 удзельнікаў вочнага этапа кастынгу.
Зрабіць гэта будзе не так лёгка: праграмісты-байкеры і інжынеры-энергетыкі, выхавацелькі і ўрачы-анестэзіёлагі, мадэлі Нацыянальнай школы прыгажосці і лаўрэаты міжнародных музычных конкурсаў, рамантычныя прыхільніцы творчасці Джэйн Осцін і фанаты Макса Каржа – на «Венскі баль з А1 у Купалаўскім» мараць трапіць усе! Мы адабралі з больш 600 анкет некалькі незвычайных гісторый і дзелімся з вамі сваімі знаходкамі.

Большасць жадаючых трапіць на баль – дзяўчаты. Апынуцца ў казцы, адчуць сябе прынцэсай у прыгожай сукенцы і лавіць на сабе зачараваныя погляды галантных кавалераў – так многія з іх апісваюць матывы, якія пабудзілі іх падаць заяўку на ролю дэбютанткі. Але не варта думаць, што і ў рэальным жыцці нашы гераіні прысвячаюць весь свой вольны час марам аб прынцах! Замест гэтага яны вучацца (55,6% кандыдатаў — студэнты беларускіх ВНУ), займаюцца музыкай, танцамі, спортам – нехта на аматарскім узроўні, а нехта і на прафесійным, – а вольны час імкнуцца заняць наведваннем выстаў, спектакляў, канцэртаў і іншых культурных падзей. Умеюць адрозніць Манэ а свободное время стараются занять посещением выставок, спектаклей, концертов и прочих культурных событий. Умеют отличать Манэ (які Эдуар) ад Манэ (які Клод), ведаюць, хто такі Бэнксі, ездзяць як на арт-, так і рок-фэсты – адным словам, маюць кругагляд, які выходзіць далёка за межы Instagram.

Сярод тых, хто прэтэндуе на статус дэбютантак «Венскага балю з А1 у Купалаўскім», ёсць пяціразовы лаўрэат спецфонду Прэзідэнта па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, неаднаразовы лаўрэат міжнародных музычных конкурсаў па фартэп’яна (адзін з якіх, дарэчы, праходзіў у аўстрыйскім Зальцбургу — амаль што на радзіме венскіх баляў), некалькі валанцёраў UNICEF… Неабыякавая патэнцыяльным дэбютантам і тэма спорту: так, адна з дзяўчат у 2020 годзе паедзе ў Лондан у якасці валанцёра надыходзячых Алімпійскіх гульняў, другая была асабістым асістэнтам прэзідэнта ЕАК Янеша Касьянчыча на II Еўрапейскіх гульнях, якія адбыліся гэтым летам у Мінску.

Сярод маладых людзей, якія праявілі цікавасць да балю, сапраўдных прынцаў не знайшлося – у адрозненне ад сапраўдных ваенных (свае анкеты даслалі адразу некалькі афіцэраў Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь) і людзей, так ці інакш зацікаўленых ваенна-гістарычнай тэматыкай (напрыклад, ёсць у іх ліку ўдзельнік гістарычных рэканструкцый па эпосе Напалеонаўскіх войн). Баль цікавы ў роўнай ступені прадстаўнікам творчых і тэхнічных прафесій – ад сапраўдных і будучых праграмістаў і інжынераў да гукарэжысёраў і журналістаў. А адзін малады чалавек шчыра прызнаўся, что для яго ўдзел у «Венскім балі з А1 у Купалаўскім» – магчымасць пакарыць сэрца каханай дзяўчыны, якая паехала вучыцца ў Вену.

Нагадаем, што «Венскі баль з А1 у Купалаўскім» адбудзецца 14 снежня. Арганізуюць падзею кампанія А1 і Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы пры ўдзеле Пасольства Аўстрыі ў Беларусі. У якасці дэбютантаў на балі змогуць прысутнічаць маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 26 гадоў і дзяўчаты ва ўзросце ад 16 да 23 гадоў, якіх бальны камітэт адбярэ для ўрачыстага адкрыцця свята. А сам баль можна будзе ўбачыць бясплатна ў прамым эфіры на платформе VOKA.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!