Фестываль “Крэўскі замак” пройдзе 10 жніўня

У месцы заключэння дынастычнай уніі паміж Вялікім княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім, у даліне вёскі Крэва 10 жніўня пройдзе традыцыйны фестываль “Крэўскі замак”.



Здымак padarozhnik.com


На месцы Крэўскага замку, пабудаванага ў 30-я гады XIV стагоддзя, засталіся толькі фрагменты сцен і вежаў. У гэтым кутку Смаргонскага раёна штогод збіраюцца аматары нацыянальнай культуры і спадчыны.

Сёлета на рэгіянальным фестывалі выступяць прадстаўнікі розных сучасных песенных і танцавальных плыняў. Можна будзе прыняць удзел у майстар-класах па народных танцах, спевах, гульнях, конкурсах. Сваю працу пакажуць народныя майстры.

Госці фестывалю пазнаёмяцца з аўтэнтычнай культурай, рамёствамі, валанцёрскімі ініцытывамі па ахове спадчыны Беларусі. Адбудзецца тэатралізаванае прадстаўленне падпісання Крэўскай уніі ў 1385 годзе.

www.t-styl.info

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!