Фестываль сярэднявечнай культуры пройдзе ў Гальшанах

Фэст “Гальшанскі замак-2013” традыцыйна ладзіцца ля муроў замка Сапегі і 24 жніўня збярэ аматараў аўтэнтычнай музыкі, рыцарскіх турніраў і народных рамёстваў.



Свята распачнецца ў 12 гадзін.

У часе тэатралізаванага бала ў Соф'і Гальшанскай пройдзе касцюміраванае прадстаўленне гістарычных персанажаў. Сярэднявечную атмасферу свята падтрымаюць музычныя гурты «Літы талер», «Altanka», «Яварына», танцавальны калектыў «Фламея».

Жывое гучанне сярэднявечных інструментаў у сучаснай апрацоўцы пачуюць наведнікі канцэрта групы «PAWA».

У рыцарскім лагеры размесцяцца ўдзельнікі народнага клуба славянскіх адзінаборстваў “Арыдан” (Гродна), ваенна-гістарычнага клуба «Мэта» з Наваградку, «Гарадзенскі двузуб», клуб ваенна-гістарычнай рэканструкцыі «Dies Magna» (Ліда). Ваенна-гістарычныя клубы Мінска зладзяць рыцарскія турніры.

Гледачы змогуць таксама паўдзельнічаць у майстар-класе па сярэднявечных танцах, гульнях, у экскурсіі па Гальшанах

Сёлета фэст “Гальшанскі замак” ладзіцца ў межах праекта “Дзве стараны — адна гісторыя і культура” у межах Еўрапейскага інструмента добрасуседства і партнёрства праграмы транспамежнага супрацоўніцтва Латвія-Літва-Беларусь.

У часе фэсту будуць прадстаўленыя вынікі праекта: зборнік паэзіі і пуцяводнік “Гістарычны маршрут па Ашмянскай узвышанасці”, для журналістаў пройдзе прэс-канферэнцыя.

www.t-styl.info

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: