«Форэст Гамп» у беларускай агучцы — у кінатэатры «Масква»

22–24 верасня праект «Беларускія ўікенды» пры падтрымцы velcom і «Атлант Тэлекам» прэзентуе знакаміты фільм «Форэст Гамп» у беларускай агучцы.

«Форэст Гамп» — добры, смешны і сумны фільм — самая паспяховая праца знакамітага рэжысёра Роберта Земекіса. Стужка атрымала 36 розных узнагарод, у тым ліку 6 статуэтак «Оскар». Гісторыя Форэста Гампа — гэта адначасова і гісторыя ўсяго амерыканскага грамадства другой паловы XX стагоддзя. У той жа час жыццё галоўнага героя, якое можна апісаць біблійнай фразай «будзьце як дзеці», адкрывае нам нечаканую праўду пра саміх сябе. Нядзіўна, што сам фільм і яго персанажы сталі легендарнымі — як і знакамітае «Бяжы, Форэст, бяжы!».

Дарэчы, у тым, што бег можа ператварыцца ў спосаб вырашэння актуальных праблем — не толькі жыццёвых, але і грамадскіх, — пераканаўча сведчыць прыклад буйнога сацыяльна значнага праекта – velcombegom. Перад прэм’ерным паказам начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom Вячаслаў Смірноў падзеліцца з аўдыторыяй цікавым вопытам рэалізацыі масштабнага сацыяльнага праекта.


Фільм «Форэст Гамп», агучаны па-беларуску найлепшымі акцёрамі, будзе прэзентаваны ў сталічным кінатэатры «Масква» 22–24 верасня.

Падрабязнасці на kinakong.by. Квіткі на сеансы можна набыць у касах кінатэатра і на bycard.by.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: