

Андрусь Архіпенка
Ініцыятарамі ўстаноўкі бюста выступіла ініцыятыўная група па ўвекавечанні памяці Алеся Адамовіча. Яны займаліся зборам грошай на помнік праз краўдфандынг з 2018 года. Курыраваў праект грамадскі актывіст Андрусь Архіпенка.Чытайце таксама:Феномен «Глуша», ці 13 парадаў для тых, хто хоча змяніць сваю малую радзіму

Скульптар Генік Лойка
Бюст быў зроблены вядомым беларускім скульптарам Генікам Лойкам, які таксама прысутнічаў на ўрачыстым адкрыцці.Нагадаем, у Глушы ўжо шмат гадоў спрабуюць стварыць музей Адамовіча, але грошай на гэта пакуль не хапае, таму збор сродкаў працягваецца.
Алесь Адамовіч — беларускі пісьменнік, літаратуразнаўца, грамадскі дзеяч. Быў адным з першых, хто падняў тэму Чарнобыльскай катастрофы ў сапраўдных яе маштабах. Аўтар кніг пра вайну «Вайна пад стрэхамі», «Сыны ідуць у бой», «Хатынская аповесць», «Я з вогненнай вёскі» і інш. Творы Адамовіча перакладзены больш чым на 20 моваў свету.