Фотапраект «Нашы руіны»: Асвея

Вось яшчэ адны руіны з фотапраекта вядомага мастака і падарожніка Уладзіміра Цвіркі, якія безумоўна, упрыгожваюць невялічкі гарадскі пасёлак. Ён прытуліўся каля самага берагу маляўнічага Асвейскага возера.


Існуе гэтае паселішча з пачатку XV стагоддзя ў складзе Вялікага княства Літоўскага. Да XIX стагоддзя было вядома , як Асвей — цэнтр воласці у межах Полацкіх зямель.


Уладальнікамі гэтай мясцовасці, уключаючы і Асвей, былі такія знакамітыя шляхецкія рады, як Глебавічы, Кішкі ды Сапегі.


З 1749 года ўладаром Асвей становіцца мінскі ваявода Ян Аўгуст Гільзен. Праз некалькі гадоў ён тут будуе шыкоўны палац.


Разам з будоўляй палаца быў закладзены пейзажны парк, які і сёння з'яўляецца самым цікавым узорам паркавага мастацтва Віцебшчыны.


Вядома, што Асвей з 1695 года называлі горадам. Тут існаваў кляштар місіянераў , касцёл , які знішчаны у 1937 годзе , працавала некалькі вучэльняў, ладзіліся кірмашы.


Шмат чаго знішчыў час і людзі. Шмат чаго ужо не вернеш ніколі. На сёння захаваўся вялізны парк, які цягнецца аж да самога возера.


Пасярод гэтага парку і узвышаюцца руіны палаца. Большая частка яго зруйнаваная. Але нават тое, што засталося, уражвае.


У спалучэнні з зелянінай стогадовых дрэў, з рэшткамі каменных сцен, у цішыні парку, напоўненага водарам чыстага паветра — столькі пяшчоты і натхнення, столькі жалю...



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: