Фотапраект «Нашы руіны»: палац, які памірае

Вось яшчэ адны руіны з фотапраекта вядомага мастака і падарожніка Уладзіміра Цвіркі. Рэшткі гэтага палацу паміраюць у адзіноце. Мы каля вёскі Рудня, што ля Валожына.

Дзівосны кантраст паміж белымі карнізамі ды філёнгамі з чырвонай цэглай на фоне ізумруднага лесу зачароўвае адразу.

Два летніх палаца род Тышкевічаў збудаваў недалёка ад Валожына, у гэтых мясцінах, яшчэ на пачатку ХІХ стагоддзя.

На сёння для нашчадкаў застаўся толькі адзін палац, які ўтульна прысланіўся сваёй цаглянай спінай да ракі Іслач.

Не звыклая пабудова у эклектычным стылі мае прасторную, адкрытую галерэю, якая глядзела на вялізную клумбу.

На месцы клумбы у савецкі час было бульбяное поле, якое таксама раз у год цешыла руіны сваімі сціплымі кветкамі.

Частка лесу пры Тышкевічах была адведзеная пад звярынец, які існаваў да сярэдзіны ХХ стагоддзя як дзяржаўны запаведнік.

Як ні шкада, але ад былой велічы засталіся толькі руіны. Але і яны кінуты без дагляду.

Ад вялізнай архітэктурнай спадчыны нашай краіны засталіся нейкія крошкі. Не змясці бы і іх з нашага стала. Мы ж руплівыя гаспадары?..

 

Абмеркаванне:

  • www.geo-by.com
  • 2017-10-12 12:31:57
папраўце спасылку

Рэд: Паправілі.Вялікі дзякуй за ўвагу і пільнасць! )

Каментаваць