Фотавыстава да Дня беларускай вайсковай славы

З нагоды 502-й гадавіны слаўнай перамогі беларускай зброі ў цэнтральнай сядзібе БНФ распачала працу выстава фатаздымкаў пра тое, як адзначаўся Дзень беларускай вайсковай славы ў беларускай сталіцы ў 90-я гады. У той час сьвята мела усе шанцы стаць дзяржаўным.
На фотаздымках урачыстасьцяў можна пазнаць культурніцкіх дзеячоў ды палітыкаў. Сярод удзельнікаў сьвяткаваньняў: Рыгор Барадулін, Мікола Купава, Уладзімір Пузыня,  Яўген Кулік, Лявон Баршчэўскі, Юры Хадыка, Уладзімір Вішнеўскі, Валянціна Якімовіч.
Экспазіцыя падрыхтаваная Цэнтрам дасьледваньняў грамадзянскай супольнасьці Беларусі на падставе матэрыялаў фатографа Уладзімера Сапагова, які пайшоў з жыцьця чатыры гады таму. Фотаархіў, які адлюстроўвае шмат гістарычных момантаў,  удалося выратаваць, дзякуючы  сябру фатографа – Міхаілу Мякішу.
Выстава працуе з панядзелка па пятніцу з 10 да 20 гадзін на сядзібе БНФ (Мінск, вул. Чарнышэўскага, 3) 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: