Дзесяць фактаў пра Фрэнка Сінатру

Сёння, 12 снежня, споўніўся 101 год з дня нараджэння Фрэнка Сінатры — аднаго з сімвалаў амерыканскай культуры ХХ стагоддзя.

1. Манера выканання Фрэнка Сінатры, якую называлі «крунінг» (ад ангельскага croon — ціха напяваць, мурлыкаць), стала эталонной для некалькіх пакаленняў спевакоў і музыкаў.

2. Фрэнк Сінатра стаў знакамітым падчас эры свінга ў 1940-я гады, яго аксамітавы голас заставаўся прывабным і ў рок-эру 90-х. Прафесійная кар'ера Фрэнка Сінатры доўжылася 60 гадоў. За гэты час ён запісаў каля сотні сінглаў, у якіх увекавечыў імёны вялікіх амерыканскіх кампазітараў кшталту Джэрама Керна, Ірвінга Берліна, Джорджа Гершвіна, Коўла Портэра і Рычарда Роджэрса. Яго называлі эталонам густу і стылю.

3. Калі Сінатра часова згубіў голас, у 1953 годзе ён зняўся ў фільме «З гэтага часу і вавекі вякоў». За гэтую ролю ён атрымаў «Оскар», які лепшы акцёр другога плана. Фрэнк Сінатра зняўся ў больш чым 60 кінафільмах і акрамя «Оскара» атрымаў некалькі прэмій «Залаты глобус».

4. Імем Фрэнка Сінатры названы парк у Хобакене — горадзе, дзе нарадзіўся спявак.

5. У ЗША ў гонар Фрэнка Сінатры выпушчана паштовая марка.

6. Песня «Нью-Ёрк, Нью-Ёрк» пасля выканання яе Сінатрай стала неафіцыйным гімнам гэтага горада.


7. Многія лічаць Фрэнка Сінатру прататыпам спевака Джона Фонтэйна, героя рамана «Хросны бацька».

8. У Вялікабрытаніі песня «My Way» ў выкананні Сінатры гучыць на кожных сёмых пахаваннях: яна стала гімнам моцных духам людзей, іх своеасаблівым запаветам блізкім.


9. Швейцарская гадзіннікавая кампанія Oris выпусціла абмежаваную серыю ручных гадзіннікаў, названых імем Фрэнка Сінатры.

10. У снежні 2015 года гарадзенская мастачка Юлія Болбат каб прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы безнаглядных жывёл стварыла партрэт Сінатры з корму для сабак.

Калі Фрэнк Сінатра памёр ад сардэчнага прыступа 14 мая 1998 года, у гэты дзень па ўсёй Амерыцы была абвешчана нацыянальная жалоба, а журналісты напісалі, што «дзень смерці Фрэнка Сінатры — канец XX стагоддзя».

Напэўна, у кожнага ёсць свая любімая песня Фрэнка Сінатры. Але ў гэтыя снежаньскія дні што можа быць лепей Let it snow!




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: