Фронтмэн «Палаца» Алег Хаменка выступіць з акустычным онлайн-канцэртам

Лідар гурта «Палац» Алег Хаменка 17 красавіка выступіць з акустычным онлайн-канцэртам «Актуальны сонцаварот». Пачатак а 20:00.

«Сонцаварот — гэта час, калі дзень і ноч маюць амаль аднолькавую працягласць. У такія моманты людзі ўспамінаюць самыя важныя вобразы і каштоўнасці. Гэта дазваляе альбо адрадзіць надзеі, альбо падвесці вынікі», — піша арганізатар канцэрта Беларускі фонд культурнай салідарнасці.

Фестываль «Артысты перамогі» праводзіцца ў гонар музыкаў, якія працягваюць даваць канцэрты, нягледзячы на ​​пераследы i забароны канцэртаў.

Паводле «Еўрарадыё».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: