Мінск. Ліпень. FSP (фотарэпартаж)

У мінскім «Дрымлэндзе» ў апошнія выходныя ліпеня з размахам прайшоў штогадовы хіпстэрскі фэст Freaky Summer Party. 


З кожным годам імпрэза ўсё больш упадабляецца да заходніх аналагаў у плане прадуманасці арганізацыі і насычанасці праграмы. Нават складана паверыць, што калісьці мерапрыемства пачыналася як амаль звычайны пікнік «для сваіх».


Дождж у першы дзень не зашкодзіў заўзятарам атрымаць задавальненне. Яны былі гатовы танчыць хоць пад парасонамі... альбо порхаўкамі, продаж якіх па 2 рублі аператыўна наладзілі арганізатары. На другі дзень ужо усё было добра, бо сонейка-такі вярнулася, спаліўшы не адзіную скуру




Фішка FSP у тым, што з кожным годам наведнікі фэсту знаходзяць для сябе ўсё больш заняткаў: музыка, ежа, «Жывая бібліятэка», вялікія ды мелкія забаўкі. Хочаш — адпачывай на гамаках ці крэсле-грушы. Хочаш — танчы перад сцэнай,  катайся на скейце, танчы капаэйру, глядзі кіно, слухай арфу, рабі квэсты.

Хочаш сур'ёзных гутарак — «Жывая бібліятэка» дазволіць паразмаўляць з людзьмі, у якіх ёсць незвычайны досвед — напрыклад, адвакатам ці ВІЧ-пазітыўнай дзяўчынай. Таксама можна паўдзельнічаць у дыскусіях на адукацыйнай пляцоўцы.




Ды вось што яшчэ шыкоўна: вока не бачыць звыкла вялікай колькасці амапаўцаў, іх тут увогуле няма. Хутчэй за ўсё, аховай гэтай імпрэзы займайца прыватная фірма, што зніжае ўзровень напружання.



Музыка фэсту — на аматара, з упорам на лайтовыя стылі ў духу інды-праэктаў. У гэтым годзе хэдлайнерамі першага дня былі расейцы Tesla Boy, а другога — брытанцы Everything Everything, якія запыталі трансфер з аэрапорта да гатэлю на трактары.



Выснова: на FSP кожны знойдзе, чым сябе заняць ды як адпачыць, нават тыя, у каго ўласна музычная праграма не выклікае цікаўнасці. Імпрэза з'яўляецца ўзорным прыкладам добрага сучаснага беларускага фестывалю. Асабліва варта адзначыць, што пляцоўка імкнецца для максімальнай адкрытасці — зроблена асяроддзе для інвалідаў, наведнікаў рады бачыць з дзецьмі, і нават жывёлам уваход не забаронены.






Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: