Гайнаўская “Пагоня” за фільмам (фота)

“Папоўка” і “Лавачка” Міхала Грэся ды стужкі “Госці на ўсходнім бездарожжы” і “Тандэмам цераз памежжа” можна было паглядзець на кінааглядзе ў Беларускім музеі ў Гайнаўцы. 



“Робіцца шмат цікавага кіно на Падляшшы, а мы гэта паказваем”,  — кажа арганізатар агляду, дырэктар музея Тамаш Ціханюк:

Паказ стужак, якія я называў бы альтэрнатыўнымі, адбываецца ўжо цягам 10 гадоў. У нас праходзяць розныя паказы, а пад загалоўкам “Пагоня” за фільмам — чацвёрты раз. Аўтары стужак паходзяць з нашага беларуска-польскага асяроддзя.

Цыкл “Пагоня” за фільмам — кінамарафон стужак падляшскіх рэжысёраў, як дабаўляе Тамаш Ціханюк, мае сталую будучыню. Ужо зараз можна абраць спіс стужак наступнага паказу.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: