Галасы. (Не)псіхіятрычны фэстываль пройдзе 18 траўня

Адбудзецца тры анлайн-лекцыі, прысвечаныя ахвярам нацызму Вялікай Айчыннай вайны забітым у псіхіятрычных лякарнях. Прымаюцца заяўкі на правядзеньне мастацкіх, сацыяльных і адукацыйных праектаў, якія можна рэалізоўваць на пляцоўцы галерэі «Ў».
У праграме чакаецца тры анлайн-лекцыі + дыскусія па тэмах:

1. «Псіхічна хворыя ў сферы інтарэсаў палітычнай ідэалогіі нацысцкай Германіі: да пытання вытокаў і вынікаў».

2. «Забойства псіхічна хворых на тэрыторыі Беларусі ў кантэксце вайны на знішчэнне».

3. «Новае ў адукацыі: Ахвяры нацызму — пацыенты псіхіятрычных лякарняў».

Лекцыі чытаюць і адказваюць на вашыя пытанні незалежныя даследнікі і супрацоўнікі «Гістарычнай майстэрні» gwminsk.com: Вікторыя Латышава, Аляксандр Далгоўскі, Ірына Кашталян.

Каб трапіць на падзею, трэба прайсці невялікую папярэднюю рэгістрацыю да 18-га мая 11-00 гадзін:
напісаць асабістае паведамленне ВК;
альбо даслаць паведамленне ў viber, telegram - +375257687124,
або на пошту nepavelp@gmail.com .

У дзень мерапрыемства, з самай раніцы 18-га мая арганізатары дашлюць спасылку на відэаканферэнцыю zoom зручным для вас чынам.

Удзел у канферэнцыі - вольны/donation
(усе сродкі будуць скіраваныя на развіццё цэнтра рэабілітацыі для людзей з псіхічнымі захворваннямі opensoul.by).

Мінскі Клубны дом «Адкрытая душа» - недзяржаўная служба рэабілітацыі для людзей з захворваннямі псіхікі, якая працуе дзякуючы добраахвотным ахвяраванням. Больш падрабязна аб рабоце службы можна даведацца на сайце opensoul.by.

Падтрымаць Клубны дом «Адкрытая душа»:
https://imenamag.by/projects/clubhouse


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: