Ганна Хітрык прэзентавала «Навагоднюю паштоўку»

Ганна Хітрык, беларуская спявачка і актрыса, якая цяпер жыве ў Ізраілі, прэзентавала песню і кліп «Навагодняя паштоўка» на верш вядомага беларускага паэта Андрэя Хадановіча.



Відэа здымалі ў Ізраілі: ідэя роліка належыць самай Ганне і яе мужу Сяргею Рудэню.

Ганна распавяла afisha.tut.by, што ў рэпертуары Sounduk ёсць адна песня на верш Андрэя Хадановіча «Чаму».

Яна адзначыла, што гэта песня — нязменны хіт усіх канцэртаў і, як яго называе сама група, «экспрэс-курс вывучэння беларускай мовы».


І ў Ізраілі пад гэтую песню спяваюць і танчаць, і ў Мінску, і ў Маскве. Гэта значыць незалежна ад краіны «Чаму» заўсёды прымаюць на ўра. І я заўсёды хацела яшчэ папрацаваць з Андрэем, і не так даўно мы спісаліся. Распавяла, што хачу зрабіць песню на беларускай мове. Хацелася знайсці светлыя і патрэбныя словы, без лішняга пафасу. За некалькі дзён да Новага года Андрэй напісаў «Навагоднюю паштоўку» і даслаў яе мне. Праз некалькі хвілін я адразу ж напявала мелодыю, —  распавяла Ганна Хітрык.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: