Гарадзенцы, пішыце заявы ў беларускія класы!

З 12 чэрвеня пачынаецца прыём заяў у першыя беларускія класы Гароднi. З гэтай нагоды намеснік старшыні Гарадзенскай абласной ГА ТБМ Алесь Крой, які шмат гадоў курыруе папулярызацыю беларускага навучання ў Гародні, звяртаецца да бацькоў.
Тыдзень беларускай мовы ў адной са школ Гародні. 2016 год


— Шаноўныя бацькі будучых першакласнікаў, з 12 чэрвеня і па 28 жніўня 2018 года вы маеце канстытуцыйнае права падаваць заявы ў школы для навучання сваіх дзетак па-беларуску. Заявы ў адкрытыя беларускія класы ( не толькі ў першыя) можна пісаць гарадзенцам і тым, хто пераехаў у Гародню з іншых рэгіёнаў Беларусі і замежжа. Таму пішам заявы ў беларускія класы і разам з дзецьмі, ці на курсах “Мова Нанова” ўдасканальваем сваю беларускую мову. Пазней не будзе сорамна перад нашымі суседзямі за сябе і сваіх дзяцей.

— У гэтым годзе, упершыню ў ХХІ-м стагоддзі дзяржавай быў юрыдычна зарэгістраваны Нацыянальны ўніверсітэт імя Ніла Гілевіча, дзе прадметы будуць выкладацца найперш па-беларуску. А ці дастаткова вучняў на Гарадзеншыне вучыцца на роднай мове, каб працягваць навучанне па-беларуску ў гэтай ВНУ?

— Толькі ў Гарадзенскай вобласці ў беларускіх класах рускамоўных школ навучаецца каля тысячы дзяцей, прынамсі пару гадоў назад упраўленне адукацыі давала такую інфармацыю. Сёння ўжо толькі ў абласным цэнтры – больш 60 дзяцей. Для 23 тысяч людзей, якія штодня гавораць дома па-беларуску і 120 тыс гарадзенцаў, якія прызналі беларускую мову роднай (перапіс насельніцтва 2009 года), лічба невялікая, але яна паступова павялічваецца ў горадзе і дзякуючы нашым папулярызатарам ад ТБМ на школьных бацькоўскіх сходах. На Гарадзеншчыне (у Гарадзенскай вобласці) беларускую мову роднай прызнае большая частка насельніцтва. Але механізмы выцяснення беларускай мовы, закладзеныя напачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя па інерцыі дзейнічаюць і сёння. Тым не менш, штогод на Гарадзеншчыне ствараюцца новыя беларускія класы. Амаль паўтара дзясятка тысяч вучняў вучацца ў беларускіх школах Гарадзенскай вобласці, нават калі частка з іх толькі фармальна лічыцца беларускімі, вучняў для нацыянальнага беларускага ўніверсітэту пакуль дастаткова шмат. А яшчэ ёсць пяць іншых абласцей Беларусі!

Раней працягваць навучанне на роднай мове ў дваццаць першым стагоддзі ў Беларусі не было ніякай магчымасці, за выключэннем некалькіх спецыяльнасцей філалагічнага, гістарычнага і журналісцкага профілю. І вы ведаеце чаму. Пасля шматлікіх гадоў цяжкай працы рэспубліканскага ТБМ і адстойвання права беларусаў на любую адукацыю на роднай мове Таварыства беларускай мовы дамаглося дзяржаўнай рэгістрацыі беларускай ВНУ імя Ніла Гілевіча. Таму, магчыма, праз год-два, выпускнікі сярэдніх школ змогуць вучыцца там і атрымоўваць адукацыю па-беларуску па розных сучасных спецыяльнасцях. Верагодна і дзяржаўныя ВНУ будуць вымушаны праз нейкі тэрмін пашыраць навучанне на роднай мове. Павінна быць канкурэнцыя ВНУ і сярод беларускамоўных.




— Вы, як былы настаўнік і сябра ТБМ, які курыраваў папулярызацыю беларускага навучання ў горадзе, адкажыце на простае пытанне: У якія школы Гародні варта аддаваць вучыць дзяцей, каб яны добра засвоілі ўсю школьную праграму па-беларуску і маглі ў наступныя гады лёгка паступіць у Беларускі Нацыянальны ўніверсітэт імя Ніла Гілевіча?

— Ведаеце, напачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя каб адказаць на гэтае пытанне варта было б падумаць, бо каля 80% школ Гародні былі беларускія. Сёння, пасля невыканання ініцыятарамі рэферэндуму яго вынікаў аб роўнасці рускай і беларускай моваў я магу пакуль назваць толькі 2 школы ў Гародні, якіх мы разам з бацькамі дамагліся каля 8 гадоў назад. Школа №32 у Ленінскім раёне (Дзевятоўка) і школа №34 у Кастрычніцкім раёне (Вішнявец). Там ёсць беларускія класы, добрыя настаўнікі, метадычная база і спрыянне адміністрацый гэтых школ да павелічэння колькасці беларускіх класаў. Чаго не хапае? Рэкламы ў дзяржаўных СМІ, на сайтах і тэлебачанні, яшчэ большай актыўнасці адміністрацый навучальных устаноў і простых настаўнікаў. Новы беларускі клас — гэта новыя гадзіны для настаўнікаў школ-адсюль і вышэйшы заробак. У гэтых школах ёсць выкладчыкі беларускай мовы, дзясяткі вучняў якіх былі ўдзельнікамі і пераможцамі раённых, абласных і рэспубліканскіх алімпіяд. Дастаткова назваць адну такую настаўніцу школы №32 – Бушэйка Зою Аляксандраўну! А ёсць і шмат іншых!

Незабывайма таксама, што пакуль мы абралі элементы фінскай адукацыйнай сістэмы, адной з лепшых у свеце, дзе элітарных школ фактычна няма.

Спадар Алесь, дайце калі ласка кантакты гэтых школ і аддзелаў адукацыі!

— Калі ласка!

СШ№32

(“Дзевятоўка”, вул.Ліможа,11)

Тэлефон сакратара школы №32: 78-56-01
Завуч пачатковай школы №32: Працоўны тэл.78-56-08 (Багдановіч Валянціна Іваноўна)
E-mail: Sh32@mail.grodno.by
Ленінскі аддзел адукацыі: 72-10-65

 
СШ№34
(“Вішнявец”, вул. Індурская шаша, 14)
 

Тэлефон сакратара школы №34: 33-20-98 (8033 668-33-43 маб.тэл.)
E-mail: sh34oktroo@yandex.ru
Завуч пачатковай школы №34: Карпук Таццяна Міхайлаўна, п.т. 31-40-45.
Е-маіl : Sh34oktroo@mail.grodno.by

Кастрычніцкі аддзел адукацыі: 69-71-12, 69-71-10 (Адамовіч Алена Вацлаваўна),
69-71-17 (Іпатава Таццяна Анатольеўна)

Аддзел адукацыі Гродзенскага гарвыканкама: 72-04-02
Тэлефон начальніка аддзела адукацыі гарвыканкама: 72-05-58(Семанчык Андрэй Антонавіч)





— Вядома, што ў Гародні дзякуючы актыўным бацькам і агітацыйнай працы ТБМ паступова расце колькасць жадаючых вучыцца па-беларуску ў садках і школах. Што Вы хочаце напрыканцы сказаць бацькам, якія не гатовы заглянуць у будучыню на гадоў 10-15 наперад?

— Калі Вы сапраўды хочаце каб Вашыя дзеткі праз 10-15 гадоў ведалі нароўні з рускай і беларускую мову і змаглі лёгка паступіць у Беларускі нацыянальны універсітэт, Вы маеце рэальную магчымасць гэта зрабіць, напісаўшы сёння заяву ў першы беларускі клас.

Дамінавання нейкай адной мовы любога суседа ўжо не будзе, а родную мову будзе сорамна не ведаць!
 
У Гародні таксама ў кожным раёне працуюць садкі, дзе ёсць беларускія групы.

Ленінскі раён: д/с №45 (2 беларускія групы, каля вул. Горкага, на вул. Сухамбаева, 5, тэл.43-72-28, Кушнірук Людміла Іванаўна – загадчыца садка). Зараз фармуецца новая аднаўзроставая група з 20 чалавек, 6 чалавек з садка пайшлі ў школу. Другая беларуская група рознаўзроставая фармуецца на 15 чалавек.

Кастрычніцкі раён: д/с №65 (1-я група, вул.Рэпіна,7, тэл.53-08-97, Прэцкайла Алена Сямёнаўна-загадчыца садка). Сфармавана ў 2017г. група з 22 чалавек.

 — Спадар Алесь, скажыце, а побач СШ№32 і СШ№ 34 ёсць беларускія групы ў дзіцячых садках?

— У траўні гэтага года ў Гарадзенскі ТБМ звярнуліся бацькі, каб да лета наступнага (2019 год) мы дапамаглі ім стварыць беларускую групу ў раёне СШ№32. Мы звярнуліся ў Ленінскі аддзел адукацыі дашкольнага выхавання (Рэкець Наталля Пятроўна, тэл. 72-10-65) каб даведацца ў якім садку мікрараёна Дзевятоўка будзе найлепшая магчымасць адкрыць новую беларускую групу. Але, калі бацькі не будуць “спаць у шапку” і будуць больш актыўнымі, то і пытанне з адкрыццём новай групы будзе хутчэй вырашана агульнымі намаганнямі.

Трэба браць прыклад ад нашых продкаў, якія былі больш актыўнымі і першымі ў свеце 400 гадоў назад надрукавалі Буквар на роднай мове, а Біблію надрукавалі першымі ва Ўсходняй Еўропе, па гэтых кнігах вучыліся чытаць і пісаць шмат гадоў не толькі дзеці.

У шматлікіх гарадах Беларусі, дзе бацькі працягваюць праяўляць актыўнасць, іх дзеці ўжо вучацца ў беларускіх садках і класах. Дарэчы, сёння маладыя бацькі, аддаючы дзяцей у беларускія класы, сталі бачыць больш акрэсленую будучыню і дзякуючы зарэгістраванаму Нацыянальнаму ўніверсітэту ў горадзе Менску.

Таму яшчэ раз шчыра запрашаем: гарадзенцы, пішам заявы ў беларускія класы, заканчваем школу і паступаем у Нацыянальны ўніверсітэт імя Ніла Гілевіча.

Нашы кантакты:
Тэлефоны Гарадзенскай абласной арганізацыі ТБМ: 8029-943 -58-09 (школы, Крой Аляксандр), МТС-285-93-07 (школы, Буднік Іван), МТС -786-59-89 (садкі, Парфёненка Вітаўт).

Эл.пошта: tbm.garodnia@tut.by

— Дзякуй за гутарку!



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-06-09 11:15:19
Шаноўныя бацькі будучых першакласнікаў,
Я не вывучаў у школе беларускую мову, бо на маім пакаленні мінчукоў скончылася, не пачаўшыся, гэта навука. Беллітаратура потым была, а мовы не было. Толькі амаль праз 45 гадоў, калі прыбыў у Амерыку і пайшоў на курсы ангельскай мовы, задумаўся пра мову і сам пачаў пісаць на ёй і мне гэта справа падабаецца.

Мяркую, што вы ўжо дарослыя і можаце аддзяляць зёрна от плевел. Дык вось дзяўчынцы-аўтару артыкула патрэбен артыкул, каб пракарміцца на прафесіі журналіст. А вашым дзецям што спатрэбіцца праз наццаць лят? А незалежнай дзяржаве Рэспубліка Беларусь, што будзе патрэбна? Моцная эканоміка і дабрабыт. Таму не забувайце, што русский язык это язык белорусской экономики, а беларуская мова для душы беларускай.
  • Алесь
  • 2018-06-10 00:00:05
Шаноўны таварыш Старкоў, Вы часта памыляецеся! На гэты раз таксама! Журналістка і ТБМ -гэта ўсе валанцёры, яна працуе ў іншай сферы дзейнасці .Магчыма вам як рускаму амерыканцу цяжка гэта зразумець. А мова эканомікі ў Амерыцы таксама руская? Магчыма некалі будзе часткова кітайская, але заўсёды мова эканомікі была ангельская, асабліва краінам як Беларусь, што хочуць нейкага прагрэса, а не рэгрэса. Варта рускаму амерыканцу "Эконаміст" "Таймс" часам пачытаць, а не вучыць нас як тут жыць.
  • Anatol Starkou
  • 2018-06-10 11:24:25
Я б пачатаў амерыканскія ці ангельскія выданні, дык мовы іхняй ня ведаю.
Што датычыцца валанцёраў... "Волонтер - тот, кто добровольно поступает на службу в действующую армию или тот, кто добровольно принимает участие в каком-либо деле". У нашым выпадку гэта справа палітыка. А палітыка, як кажуць граматныя людзі, гэта тая ж эканоміка, і яна не ў апошнюю чаргу звязана з дабрабытам грамадства. А беларуская эканоміка да таго ж звязана з расейскай (палітыкай і эканомікай). Вось так уяўнае валанцёрства, а насамрэч б-ч-б палітыка, можа ў будучыне шкодзіць справе звычайнага першакласніка і дзяржаўнай справе.

"А мова эканомікі ў Амерыцы таксама руская?"

Не. Амерыка не жыла разам з Расеяй некалькі стагоддзяў. Дый незалежнасць Штаты атрымалі ў вайне з Англіяй, а не з рук Расеі як мы ў Віскулях. Дый якая тая наша незалежнасць без Расеі... Пшык. Бел-чырвона-белы пшык.
Каментар выдалены
  • Anatol Starkou
  • 2018-06-10 12:04:27
Anatol Starkou: "Я б пачытаў амерыканскія ці ангельскія выданні, дык мовы іхняй ня ведаю. Што датычыцца валанцёраў... "Волонтер - тот, кто добровольно поступает на службу в действующую армию или тот, кто добровольно принимает участие в каком-либо деле". У нашым выпадку гэта справа палітыка. А палітыка, як кажуць граматныя людзі, гэта тая ж эканоміка, і яна не ў апошнюю чаргу звязана з дабрабытам грамадства. А беларуская эканоміка да таго ж звязана з расейскай (палітыкай і эканомікай). Так што валанцёрства ўяўнае, а насамрэч б-ч-б палітыка, якая ў будучыні можа шкодзіць справам звычайнага першакласніка і дзяржаве.

Anatol Starkou: "Русский язык это язык белорусской экономики."

Алесь: "А мова эканомікі ў Амерыцы таксама руская?"

Anatol Starkou: "Не. Амерыка не жыла разам з Расеяй некалькі стагоддзяў. Дый незалежнасць Штаты атрымалі ў вайне з Англіяй, а не з рук Расеі як мы ў сваіх Віскулях. Дый якая тая наша незалежнасць без Расеі? Пшык. Бел-чырвона-белы пшык."
  • алесь
  • 2018-06-10 19:23:37
1.Расейская эканоміка -2% ад сусветнай. Чатыры буйныя штаты ЗША даюць больш,чым уся РФ.
Скажыце, а чаму сталі лепш жыць амерыканцы,,чэхі, фіны- калі аддаліліся(мягка скажам) ад сваіх былых імперскіх сяброў і адрэзалі нерацыянальную эканамічную пупавіну?
2.Сувязь з расейскай эканомікай трошкі больш двух поўных стагоддзяў.З Польшай і Летувай у два разы большая.
3.Шкодзіць беларускай дзяржаве найперш не павага да роднага-мовы і культуры, якія сябе вызначаюць"элітай.Мова -нацыянальная бяспека любой краіны-больш,чым танкі.І гэта ведаюць палякі, рускія і іншыя.Але часта некаторыя палітыкі гэтых дзяржаў найбольш любяць тлумачыць беларусам, што мова блізкага суседа важней за родную маці.
4.Валанцёрства можа быць розным і яны робяць шмат карысных спраў людзям з іншым ідэалагічным ключом у галаве.
5."Рукі РФ" былі слабыя, каб трымаць не "па сеньке груз".Незалежнасць беларусамі таксама выпакутавана, сотні тысячы ахвяраў мы мелі ў Курапатах і Гулагу.Асабліва творчай інтэлігенцыі.
  • Anatol Starkou
  • 2018-06-11 00:07:03
Цяжка адказваць бел-чырвона-беламу грамацею, які ведае пра 2% прОцэнта. Справа ў тым, што беларуская эканоміка пасля краху СССР залежыла ад расейскай на 80-90%, і калі б у 1994 перамаглі вось такія эканамісты як ты, алесь, ды мы адвярнуліся ад Расеі, то не стала б ні бел эканомікі, ні бел незалежнасці. Засталіся б б-ч-б падскокі на плошчы пад б-ч-б сцягам з заклікам Жыве Беларусь! Падрабязней тут https://cont.ws/@starkou/874744 і тут на маіх старонках https://starkou.livejournal.com/108775.html

З табой не цяжка мне размаўляць, бо я звычны з любым чэлам размаўляць пра нас, нашу нядаўнюю гісторыю, пра нашы праблемы. Ты нават не ўяўляеш сабе, як цябе ўся б-ч-б СМІ прапаганда адсунула ад Беларусі і яе праблем, аддзяліла ад думак пра беларускі народ і яго праблемы, звязаныя з незалежнасцю РБ. Бывай здаровы.
  • Anatol Starkou
  • 2018-06-11 11:13:27
Прабач Новы час, калі ласка, нават ня ведаю, чаму другая спасылка памылковая. Правільная такая https://starkou.livejournal.com/103445.html і назва яе на маёй ЖЖ старонцы і фэйсбуку, на сайце Беларускі партызан і расейскім сайце Конт адна і тая ж ЗА ЖЫЦЦЁ Я ПРАМОВІЎ ПАЭТУ

Каментаваць