«Гары Потэр» па-беларуску атрымаў дыплом за найлепшыя продажы

9 верасня на XXVII Мінскім міжнародным кніжным кірмашы адбылося ўручэнне дыпломаў за найлепшыя экспазіцыі і лепшыя выданні. Беларускі пераклад сусветнага бестселера Дж. К. Роўлінг «Гары Потэр і філасофскі камень», выдадзены ў выдавецтве «Янушкевіч», атрымаў дыплом за найлепшыя продажы кнігі ў сетцы кнігарняў «Белкніга». Цырымонія адбылася на Цэнтральнай пляцоўцы Нацыянальнага стэнда Беларусі.
Выдавец Андрэй Янушкевіч атрымаў дыплом з рук гендырэктара «Белкнігі» Аляксандра Вашкевіча. На беларускую мову вядомы твор брытанскай пісьменніцы Дж. К. Роўлінг пераклад зрабіла Алена Пятровіч. Кніга выйшла ў вокладцы, якую зрабіў вядомы амерыканскі мастак Браян Сэлзнік. Выдавецтва прасоўвае кнігу пад слоганам «Варта п(е)рачытаць. На роднай мове».

Продаж кнігі стартаваў 14 снежня 2019 года і ўсяго за 18 дзён яна стала адной з самых прадаваных у сетцы «Белкніга»! У рэйтынгу ТОП-10 самых папулярных і найбольш прадаваных кніг ў сетцы «Белкніга» ў 2019-м годзе беларускі пераклад «Гары Потэр і філасофскі камень» заняў пачэснае другое месца.

«Гары Потэр і філасофскі камень» – першы раман з культавай серыі Дж. К. Роўлінг, якая налічвае сем кніг. У ім расказваецца пра дзесяцігадовага хлопчыка з чароўнымі здольнасцямі. І з гэтага пачынаюцца неймаверныя
прыгоды Гары і яго сяброў. Па-англійску першую кнігу пра Гары Потэра выдалі ў 1997 годзе.
Фота Насты Карнацкай.

Фота Насты Карнацкай.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Культура: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: